Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Вы гаварылi пра «майдан», вы яго i зрабiлi». Калектыў Слонімскага драмтэатра звярнуўся да ўладаў

14 августа 2020 15:28
Поделиться:
Коллектив Слонимского драматического театра обратился к властям Беларуси

фото носит иллюстративный характер

Адзін з супрацоўнікаў Слонімскага драмтэатра звярнуўся ў рэдакцыю "Газеты Слонімскай" з просьбай абнародаваць зварот творчага калектыву да ўладаў.

У звароце гаворыцца, што калектыў Слонімскага драмтэатра з болем у сэрцы назірае за тым, што адбываецца ў краіне пасля выбараў. А таксама заклікае ўлады спыніць супрацьстаянне з уласным народам.

Зварот падпісалі 28 супрацоўнікаў тэатра.

Коллектив Слонимского драматического театра обратился к властям Беларуси

Коллектив Слонимского драматического театра обратился к властям Беларуси

Прыводзім тэкст звароту цалкам.

«Калектыў ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” з болем у сэрцы назірае за тым, што адбываецца ў краіне пасля так званых “прэзідэнцкіх выбараў”.

Мы выказваем шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым у вулічных пратэстах.

Мы патрабуем ад уладаў спыніць вайну супроць свайго народу.

Вы гаварылі пра «майдан», вы яго і зрабілі.

Цяпер вы спрабуеце пераканаць увесь свет у тым, што ў акцыях пратэсту ўдзельнічаюць адны злачынцы, крымінальнікі і лайдакі.

Але, на наш погляд, злачынцы — гэта тыя, хто, парушаючы закон, а таксама нягледзячы, хто перад імі — мужчына ці жанчына, маладзён альбо чалавек сталага ўзросту, забівае да смерці сваіх суайчыннікаў.

Злачынцы — гэта тыя, хто судзіць невінаватых і накладае на іх штрафы і арышты.

Злачынцы — гэта тыя, хто шляхам фальсіфікацыі выбараў крадзе будучыню свайго народу.

Мы патрабуем ад уладаў вызваліць усіх палітзняволеных і правесці новыя новыя і празрыстыя выбары прэзідэнта Рэсупблікі Беларусь, выбары з удзелам усіх жадаючых кандыдатаў.

Мы шчыра спадзяемся і верым, што, сапраўды, закон у нашай краіне пераможа.

ЗАКОН БОЖЫ!

ЗАКОН СУМЛЕННЯ!

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание