Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
снег
-3 °C
Мосты
снег
-3 °C
Дятлово
снег
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-4 °C
EUR 3.1197
USD 2.6105
RUB(100) 3.5091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Не будзі ты, мама…

15 августа 2020 13:31
Поделиться:
мама

Ілюстрацыйнае фота activityedu.ru

На паэтычнай хвалі

Не будзі ты, мама,
Не будзі так рана.
Учора я гуляла
Са сваім Сцяпанам.

Ночка нас застала,
Дамоў не пусціла.
У чараўніцы-ночкі
Вялікая сіла.

Казачнымі ручкамі
Ночка абнімала,
Ласкавыя слоўцы
У вушкі мне шаптала.

Месячык наш човен
На вадзе люляў,
Разам з цуда-ночкай
Дамоў не пускаў.

Зорачкі зляталі
З неба, з вышыні.
І цяпер на вуснах
Іхнія агні.

А яшчэ, матулька,
Салоўка спяваў,
Цёхкаў, заліваўся,
На нас пазіраў.

Потым непрыкметна
Дзед-туман прыплыў,
Коўдраю сівою
Човен затуліў.

Не будзі ты, мама,
Не будзі так рана.
Моцна пакахала
Я свайго Сцяпана.
2020 год

Наш канал в Telegram