
Слонімскія майстрыхі

Сям’я
На фотаздымак слонімскай сям`і Сцяпураў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася гераіня гэтага здымка Валянціна Радзівонаўна Сцяпура.
— Гэта наша сям`я паміж дубоў на беразе рэчкі. Сядзіць справа мой сын Тадэвуш Сцяпура, побач з ім яго жонка Рэгіна, далей іх малодшы сын і мой унук Ілюша, затым я, а за мной стаіць мой муж Вячаслаў Сцяпура, а справа стаіць старэйшы ўнук Павел. Мужа майго ўжо няма на свеце восем з паловай гадоў. Памёр ад інфаркту. Як быў жывы, ён часта заходзіў да вас у рэдакцыю, любіў паразмаўляць з рэдактарам Валадашчуком, якога ўжо таксама няма на свеце, — распавяла па тэлефоне Валянціна Радзівонаўна.
На гэты фотаздымак таксама адгукнуліся нашы сталыя чытачы Ігар Іўчанка, які пазнаў Тадэвуша Сцяпуру, і Ніна Рыжова, якая назвала Тадэвуша, Рэгіну, Валянціну і Паўла Сцяпураў.
Фота з архіва «ГС»