Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
переменная облачность
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
переменная облачность
9 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскае супрацьстаянне

22 августа 2020 14:28
Поделиться:
Дом саветаў

Мастоўскі райвыканкам

На наступны дзень пасля выбараў мастаўляне былі здзіўлены тым, што вечарам была перакрыта вуліца Савецкая ад вуліцы Леніна да Пушкіна. Вакол Дома Саветаў па перыметры стаяла жалезная агароджа. Ля будынка расхаджваў дзясятак амапаўцаў у поўнай экіпіроўцы. І так доўжылася на працягу яшчэ двух дзён.

13 жніўня а шостай гадзіне вечара насупраць Дома Саветаў уздоўж вуліцы Савецкай у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў выйшлі мастаўляне: як маладыя, так і старэйшага ўзросту. Некаторыя прайшлі сем`ямі. У руках яны трымалі белыя і чырвоныя шары.

Машыны, якія праязджалі, сігналілі пратэстоўцам. Гэта была першая пратэстная акцыя ў Мастах. Непадалёку стаялі дзве машыны ДАІ, яшчэ далей аўтазак, але затрыманняў не было. Доўжылася акцыя да 10 гадзін вечара.

Падобныя акцыі праходзілі і ў наступныя дні.

У нядзелю на флагштоку каля Дома культуры быў узняты бел-чырвона-белы сцяг, але правісеў ён нядоўга.

Гэта першая за 25 апошніх гадоў пратэстная акцыя мастаўлян.

Наш канал в Telegram