Наверх
Слоним
переменная облачность
15 °C
Зельва
переменная облачность
15 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшая облачность
14 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ты нам ніхто

23 августа 2020 13:40
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
ты нам ніхто

Малюнак Яўгена Іванова

— Узялі б вы маленькае з дзіцячага дома, — не раз казала Крысціна Савоська сыну Андрэю і нявестцы Сабіне. — Амаль дзесяць гадоў, як пажаніліся, а дзіцяткі няма. Якое гэта жыццё без сыночка ці дачушкі? Вайна даўно закончылася, а з ёй галеча і беднасць. Вазьміце… Я пакуль яшчэ маю сілу, дапамагу гадаваць.
Недзе праз месяц старэнькая раптам памерла, проста на калгасным полі, калі падбіралі лён. Маладыя выканалі яе запавет: з пачаткам зімы ў хаце з`явіўся маленькі Міколка. Светлавалосы, сінявокі. Усяго тры гадкі меў.

Маладыя бацькі, якія доўга сумавалі без дзіцяткі, песцілі яго і любілі.

— Ну, змарнуюць Савоські дзіця, — казала бабам суседка Зінка Зромік. — Усё лепшае з яды — яму. І якія прыгожыя абноўкі спраўляюць! Нельга так!

— Што ж тут дзіўнага, як усё лепшае — дзіцятку? — не згадзілася Вера Ахрэмка. — Пестуном ён не будзе, бо да работы змалку прывучаюць. Які там яшчэ хлопчык, з баразны, лічы, не відаць, а ўжо дапамагае маме бульбу садзіць. Пасля яго, праўда, трэба папраўляць, але Сабіна прымае дапамогу. І хлопчык такі радасны!

Калі Міколку споўнілася восем гадоў, Сабіна нарадзіла сама. І таксама хлопчыка. Васільком назвалі. Во дзе гультай вырас дык гультай! Да работы ані ты кажы, толькі цягацца без справы ды шкоду якую чыніць. У школе таксама вучыўся праз пень-калоду.

— Паглядзі на старэйшага брата, які ён руплівы ды гаспадарлівы! — не раз ушчуваў бацька. — І ў калгасе адзін з лепшых шафёраў, і дома ўсё робіць, бо я пачаў недамагаць. А ты? Па табе турма неўзабаве будзе плакаць..

— Не будзе! — упэўнена сказаў Мікола. — Ён музыку любіць, трэба аддаць у музычную школу, што ў райцэнтры.

— Гэта ж і кватэру наймі, і адпусці з дому ў трынаццаць гадоў, бо трэба і сярэднюю школу там канчаць. Яшчэ больш разбасячыцца…

— Трэба паспрабаваць…
Райцэнтр Бярозавікі быў за сем кіламетраў ад іхніх Куляшоўцаў. І аўтобуса ніякага з вёскі няма. Вядома, штодзень туды не набегаешся. Але Васіль, даведаўшыся, што з восені яго аддадуць у музычную школу, радасна сказаў:

— Не трэба ніякай кватэры! Вучыцца буду ў сваёй школе, а пасля ўрокаў хадзіцьму ў музычную пешшу. Калі так, калі на ровары. Толькі аддайце!

Усяго год правучыўся хлопец у музычнай школе, як памёр бацька.

— Усё, прапала твая музыка, — выціраючы слёзы, прамовіла Сабіна. — Па гаспадарцы трэба дапамагаць. Мікола з рання да змяркання ў рэйсах, і я на рабоце.

Не паспеем упраўляцца з гаспадаркай. Бацька хоць і быў на інвалідскай групе, але што-кольвечы рабіў. А так…

— Няхай вучыцца! — не згадзіўся Мікола. — Музыка — яго лёс. Лепш збудзем частку гаспадаркі, чым сарвём Васіля з вучобы. А ўрэшце рэшт, з усякай сітуацыі ёсць выйсце. Я папрашу старшыню, каб перавёў токарам у майстэрню. Будзе больш часу.

Так і зрабілі. Васіль скончыў дзесяцігодку, музычную школу і паступіў у музычнае вучылішча. Потым у кансерваторыю, так тады называлася акадэмія музыкі.

Яго адразу ўзялі ў аркестр, бо вельмі добра іграў на флейце.

— Зусім забыўся дарогу дадому наш музыка, — з сумам казала маці. — А ты, Міколка, пасля сярэдняй школы ды ПТВ нікуды больш і не паступаў, бо трэба было яго вучыць…

— Я не шкадую, мне падабаецца мая работа. І вёска падабаецца.

— Ты хоць дзяўчыну якую нагледзь ды ажаніся, а то меншы цябе абгоніць.

— Ну і няхай! Вось ажэнім яго, тады і я падумаю.

Сабіна так радавалася, што да гэтага часу ніякі злыдзень не сказаў Міколу, што яго ўсынавілі, што ён з другога роду-племені.

«Гэта проста дзіва: ніхто не ўваткнуў языка, — думала не раз. — А то невядома, як яно ўсё павярнулася б… Якое шчасце мне Бог паслаў з Міколкам! Якая ў яго залатая душа! А той, што мной народжаны, зусім не такі… Толькі пра сябе і дбае».

Сабіна думала пра жыццё. Як сыноў пажэніць, як унукаў будзе няньчыць. Але ж праўду людзі кажуць, што думкі за гарамі, а смерць за плячамі. І не хварэла, як муж, і не пакутавала, а памерла. У сне…

На Міколу немагчыма было глядзець, плакаў наўзрыд, як малы хлапчук. Чаго не скажаш пра Васіля. Ён прыехаў на пахаванне не адзін, а з нейкай размаляванай дзяўчынай. Яна зыркала на вяскоўцаў і крывілася, нібы глынула воцату.

— А ў вас ніштаватая хата і сядзіба, — сказала Васілю. — За яе можна будзе ўзяць немалыя грошы.

Яны не пайшлі на памінальную вячэру, а ля могілкаў селі ў легкавік і паехалі ў Мінск.

Адразу пасля саракавін Васіль ажаніўся.

— Што ты робіш, хлопец?! — абурылася мацерына сястра Кацярына. — У нябожчыцы яшчэ ногі не астылі, а ты ўжо жаніцца надумаўся! Ды яшчэ вяселле ў рэстаране рабіць! Не паеду я, і ніхто з вёскі не паедзе. Нават родны брат!

— Родны?! Які ён мне родны? Думаеш, нічога не ведаю? Ужо даўно людзі сказалі…

Калі прыйшоў час уступаць у спадчыну, больш за мужа горла дзерла ягоная Зойка:

— Ты нам ніхто! — крычала Міколу. — Чужы-чужаніца, і табе нічога не належыць! Усынавілі цябе, як быў зусім малы…

— Памыляешся! Ён такі ж сын, як і Васіль, — заступілася за Міколу цётка. — Яшчэ лепшы сын, бо клапаціўся пра мацеру і любіў яе.

— Мне нічога не трэба…— сказаў Мікола з горыччу. — Уступай, брат, у спадчыну і рабі што хочаш…

На другі дзень ён сабраў у дарожную сумку самае неабходнае, схадзіў на могілкі развітацца з бацькамі. Потым пайшоў да цёткі Кацярыны і даў ёй грошай.

— Гэта на помнік маме… Тут шмат, хопіць на прыгожы… Калі ласка, паклапаціцеся…

— Міколка, а ты ж як?! Куды ты?!

— Не прападу. Свет вялікі, недзе ёсць месца і для мяне…

Наш канал в Telegram