
Фота на памяць
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.

Слонімскія майстрыхі
На фотаздымак слонімскіх майстрых, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнуўся наш сталы чытач Ігар Іўчанка.
— Першая на гэтым здымку — Мялешка Зінаіда Міхайлаўна. Цяпер яна, наколькі я ведаю, працуе санітаркай у рэанімацыі раённай бальніцы. Да гэтага яна працавала кантралёрам транспарту ў аўтапарку №3, — расказаў Ігар Юр`евіч.
Фота чытача