Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Афіцыйныя лічбы заробкаў слонімцаў перавысілі больш за 1000 рублёў

27 августа 2020 12:57
Поделиться:
Намінальны налічаны сярэдні заробак у ліпені 2020 года ў Слонімскім раёне, паводле Белстата, падрос адразу на 67 рублёў і склаў 1 033,1 рубля.

Па сённяшнім афіцыйным курсе Нацбанка гэта каля 390 даляраў у эквіваленце.

Для параўнання: у траўні сярэдні заробак слонімцаў складаў 966,1 рубля — па тагачасным курсе Нацбанка на іх можна было набыць 398 даляраў.

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram

У абласным рэйтынгу заробкаў Слонімскі раён падняўся на 5-е месца.

У ліпені больш, чым на Слонімшчыне, зараблялі ў Астравецкім раёне (1 352,3 рубля), Гродзенскім (1 181,0 рубля), Бераставіцкім (1 099,0 рубля) і Смаргонскім (1 047,9 рубля) раёнах.

Адзнаку ў 1000 рублёў сярэдняга заробку ў ліпені перавысіў і Шчучынскі раён — 1 031,9 рубля.

Сярэдні намінальны налічаны заробак у Гродзенскай вобласці склаў у ліпені 1 112,0 рубля, па краіне — 1287,5 рубля.

Наш канал в Telegram