Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
облачно с прояснениями
9 °C
Волковыск
переменная облачность
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
переменная облачность
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На Брэсцкай вуліцы ў Слоніме гарэла кватэра

27 августа 2020 15:09
Поделиться:
Дом 63 на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме

Дом 63 на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме

Раніцай 27 жніўня каля 6:45 у адной з кватэр шматпавярховіка №63 на Брэсцкай вуліцы здарыўся пажар.
На кухні

На кухні

Жыхары кватэры ўбачылі, што з кухні ідзе дым. Калі адкрылі дзверы, то выявілі адкрытае гарэнне над халадзільнікам. Мужчыны сабралі рэчы і выйшлі на вуліцу, адкуль выклікалі ратавальнікаў.

Кухня

Кухня

Паведамленне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла ў 6:48. Чатыры аўтацыстэрны ратавальнікаў прыбылі на месца выкліку.

Кухня пасля пажару

Кухня пасля пажару

Дзякуючы таму, што жыхары кватэры закрылі дзверы кухні, дзе шугала адкрытае полымя, там адбылося самазатуханне. Ратавальнікам засталося толькі пераканацца ў тым, што не адбудзецца паўторнага ўзгарання, адзначае інспектар Слонімскага РАНС Вікторыя Сілівонік.

Пасля пажару

Пасля пажару

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Фота Слонімскага РАНС

Наш канал в Telegram