Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
11 °C
Зельва
облачно с прояснениями
11 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ускладанне кветкі на прыступкі Слонімскага райвыканкама суддзя ацаніў у тры базавыя адзінкі штрафу

28 августа 2020 17:51
Поделиться:
Аляксандр Салейка каля суда

Аляксандр Салейка каля суда

У пятніцу, 28 жніўня, у судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні індывідуальнага прадпрымальніка са Слоніма Аляксандра Салейкі — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Карэспандэнт «ГС» пабываў на гэтым працэсе, які заняў каля паўгадзіны часу.

Аляксандр Салейка патлумачыў, што ў знак пратэсту супраць забойстваў, насілля і гвалту ў нашай краіне, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, вечарам 11 жніўня ён усклаў на мармуровых прыступках каля Слонімскага райвыканкама перавязаны белай стужкай гваздзік. Кветку ён сфатаграфаваў на свой мабільны тэлефон, каб потым выкласці ў інтэрнэт. Але зрабіць гэтага адразу не паспеў, бо інтэрнэту ў той вечар не было, а назаўтра да яго прыехалі міліцыянеры і склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні.

Пратакол на Аляксандра Салейку склаў участковы інспектар міліцыі Аляксей Лабар, які нёс службу ў той вечар на плошчы каля райвыканкама і палічыў ускладанне кветкі за ўдзел у пікеце, аб чым сведчыў у судзе.

Яшчэ адным сведкам выступіў у судзе старшы інспектар групы кадраў Слонімскага РАУС Анатоль Грынцэвіч. Гэты маёр міліцыі вечарам 11 жніўня нёс службу па ахове грамадскага парадку на прыступках райвыканкама і засведчыў у судзе, што Аляксандр Салейка ўсклаў кветку на прыступках каля цэнтральнага ўваходу ў выканкам. На пытанне адваката, ці можна такія дзеянні лічыць пікетаваннем, Грынцэвіч адказаў: «Гэта як паглядзець. Трэба сыходзіць з таго, які сэнс у гэта ўкладваў Аляксандр Валер`евіч».

Сам Аляксандр Салейка і яго адвакат даводзілі суду, што ўскладанне кветкі каля выканкама ніякім пікетаваннем і ўдзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не з`яўляецца, бо 11 жніўня ў прамежку часу ад 21.30 да 21.40 на цэнтральнай плошчы ў Слоніме не было масавага мерапрыемства. Аляксандр Салейка са сваёй жонкай падняліся на прыступкі выканкама, ён паклаў гваздзік, яны развярнуліся і пайшлі ў бок фантана. Пікетавання як такога не было.

Участковы Лабар сведчыў яшчэ, што калі Салейка падышоў да фантана і прысеў на яго край, то да іх з жонкай падышлі некалькі маладых людзей, адзін з якіх гучна казаў: «Ты маладзец! Ты кароль!»

Сам Салейка гэты факт адмаўляе. Іншых доказаў гэтаму, акрамя сведчання ўчастковага Лабара, у судзе не прагучала. Дый бачна было, што для суддзі Дуброўскага гэта няважна.

— Вы парушылі закон, удзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пастанова суда — тры базавыя адзінкі штрафу. Пастанову можаце абскардзіць цягам 10 дзён, — абвясціў суддзя.

P.S.

Пра каго мы пісалі і хто пісаў у кантэксце сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў

Памочнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі слонімец Пётр Крышталь атрымаў пяць сутак зняволення, назіральнік на выбарах у Слоніме Алесь Масюк — папярэджанне, карэспандэнт «ГС» Яўген Валадашчук — 10 базавых адзінак штрафу і Аляксандр Салейка — 3 базавыя адзінкі штрафу.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание