Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
переменная облачность
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
переменная облачность
9 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Масты: пратэсты «супраць» і мітынг «за»

29 августа 2020 10:09
Поделиться:
мітынг

Ідуць на мітынг за Лукашэнку

Увесь мінулы тыдзень у Мастах працягваліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Людзі, пераважна маладыя, сем`ямі і паасобку а шостай гадзіне вечара збіраліся ў раёне плошчы Леніна насупраць райвыканкама.

Колькасць пратэстоўцаў у розныя часы дасягала да ста чалавек. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, белыя і чырвоныя шарыкі, ляпалі ў далоні, раз-пораз было чуваць «Жыве Беларусь!», «Ганьба!» Ім сігналілі аўтамабілісты. Некаторыя ездзілі з нацыянальнымі сцягамі.

У суботу ўлады склікалі мітынг у падтрымку Лукашэнкі. Людзей звозілі з усяго раёна. Колькасць прысутных сягала крыху больш за 200 чалавек. Прамовы былі стандартныя: без бацькі нам нікуды. Мастоўскіх настаўнікаў аўтобусамі даставілі ў Гродна на мітынг у падтрымку Лукашэнкі.

Мастоўскі пратэстовец

Мастоўскі пратэстовец

У нядзелю праціўнікі цяперашняй улады зладзілі шэсце па горадзе. Яны калонаю прайшлі па вуліцы Савецкай ад урочышча Міхайлоўка да цэнтра. Ужо на пачатку шэсця колькасць прысутных была такая ж, як на праўладным мітынгу. На шляху да калоны далучаліся людзі. Было мноства сцягоў. Шмат моладзі, дзеці. Паперадзе калоны ехала міліцэйская машына.

Вечарам па горадзе ўлады зладзілі аўтамабільны прабег з чатырох машын са сцягамі з дзяржаўнай сімволікай. Іх таксама аберагала машына ДАІ.

У гэты вечар па горадзе ездзілі адзіночныя аўтамабілі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Наш канал в Telegram