Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
11 °C
Зельва
облачно с прояснениями
11 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На Дзятлаўшчыне адзначылі 125-годдзе Ігната Дварчаніна (1895-1937) і правялі свята паэзіі

30 августа 2020 9:09
Поделиться:
фестываль паэзіі

4 абласны фестываль паэзіі ў Зачэпічах

22 жніўня ў Дзятлаве каля помніку Ігнату Дварчаніну прайшло мерапрыемства ў гонар яго 125-х угодкаў з дня нараджэння.
Помнік Ігнату Дварчаніну

Помнік Ігнату Дварчаніну ў Дзятлаве

Арганізатарамі ўшанавання памяці выбітнога земляка выступілі старшыня мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы Валерый Петрыкевіч, ініцыятыва «Зробім лепш – 2020», работнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі.

Выступае Валерый Петрыкевіч

Выступае Валерый Петрыкевіч

— Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы кампаніі «Зробім лепш – 2020». Але ініцыятыва гэта ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, мая ініцыятыва і маіх сяброў. Арганізацыя ў нас невялікая, але вельмі сяброўская, гэта відаць было па тым, як мы працавалі. Зрабілі шмат, і я думаю, што нашы нашчадкі скажуць урэшце нам калісьці вялікі дзякуй, — адзначыў Валерый Петрыкевіч у сваім выступленні.

Выступае Аляксей Пяткевіч

Выступае Аляксей Пяткевіч

Вельмі падрабязна і цікава пра жыццё філосафа, літаратара, навукоўца і грамадскага дзеяча з Дзятлаўшчыны Ігната Дварчаніна расказаў 89-гадовы прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч.

Размова пра Ігната ДварчанінаСпявае Сяргей ЧарнякСтэнд з кнігаміУ Дзятлаве

Першы з беларусаў доктар філасофіі ХХ стагоддзя, які абараніў дысертацыю ў чэшскай Празе. Аўтар хрэстаматыі беларускай літаратуры для школ, асуджаны польскай дзяржавай да 10 гадоў зняволення ўдзельнік пасольскага клуба ў польскім сейме, абменены на савецкага вязня, якога Саветы праз год зробяць вязнем свайго ГУЛАГу, каб потым забіць у 42 гады — гэта ўсё пра Ігната Дварчаніна вельмі красамоўна распавёў прафесар Пяткевіч у Дзятлаве.

Апошні прытулак

Потым разам з удавой і дачкой ураджэнца Дзятлава паэта Міхаіла Шымука госці наведалі яго магілу на дзятлаўскіх могілках і ўсклалі кветкі.

Пасля гэтага ўсе паехалі на радзіму Ігната Дварчаніна ў вёску Погіры.

Госці і погіраўцыў ПогірахСпяваюць погіраўкіТут нарадзіўся Ігнат ДварчанінМастацкая выставаЧарнякПогіры на карцінеў Погірах 1ПадарунакУручэнне ўзнагародыЮная мастачка

Погіраўскія жанчыны цудоўна спявалі народныя песні на колішняй сядзібе Ігната Дварчаніна ў дадатак да песень Сяргея Чарняка і Міхася Зізюка. Гучалі расповеды сваякоў Дварчаніна пра яго і іх род.

Унучка Ігната Дварчаніна

Унучка Ігната Дварчаніна распавядае пра свой род

Валерый Петрыкевіч уганараваў падарункамі ўдзельнікаў мастацкага конкурсу памяці Дварчаніна, іх настаўнікаў і гаспадыню хаты, якая месціцца на колішняй сядзібе бацькоў Ігната Дварчаніна. Дзякуючы цяперашнім гаспадарам, Валерыю Петрыкевічу ды валанцёрам, гэтае месца, як і сама вёска Погіры, зрабілася сапраўдным турыстычным аб`ектам. З дарожным указальнікам, памятнай шыльдай на хаце і каменем у гонар Ігната Дварчаніна.

Сяргей ЧыгрынАляксандр РыгоравічВыступае Ала ПетрашкевічВыступае Таццяна ЯцукПесняСпявае Міхась ЗізюкСяргей Чарняк

Пакуль арганізатары і госці ўрачыстасцяў выбіраліся з Погіраў у Зачэпічы, там ужо сабралася ладна народу на абласны паэтычны фестываль, які сёлета прайшоў у гэтай вёсцы чацвёрты раз.

свята паэзіі

Удзельнікі свята паэзіі ў Зачэпічах

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і адзін з галоўных спонсараў гэтага свята, Валянцін Дубатоўка, у сваім выступленні сказаў, што паэтычны фестываль у Зачэпічах сёлета праходзіць у вельмі складаны для нашай Радзімы час, а паколькі тут ужо чацвёрты год збіраюцца творцы не толькі з Гродзеншчыны, але і з Мінска, Баранавічаў і іншых мясцін, то гэтае свята можна лічыць ужо агульнабеларускім.

Валянцін Дубатоўка

Спонсар мерапрыемства пісьменнік Валянцін Дубатоўка выступае ў Зачэпічах

Спадар Дубатоўка выказаў спадзяванне, што шырокае кола ўдзельнікаў сабярэ і наступны юбілейны, пяты абласны фестываль паэзіі ў Зачэпічах.

Аляксей Пяткевіч

Правесар Аляксей Пяткевіч расказвае пра творчасць зачэпіцкіх паэтаў

Каля памятнага каменя зачэпіцкім паэтам Герасіму Праменю, Петрусю Граніту і Васілю Струменю зноў цікава выступіў з прамовай прафесар Аляксей Пяткевіч. Гэтым разам Аляксей Міхайлавіч падрабязна распавёў пра жыццё, працу і творчасць паэта Петруся Граніта, які зарабляў на жыццё брукаваннем дарог і якога Пяткевіч добра ведаў асабіста.

У Зачэпічах

У Зачэпічах

Валерый Петрыкевіч з Дзятлава, Ала Петрушкевіч з Гродна, Таццяна Якацук з Баранавічаў, Сяргей Чарняк з Ліды, Міхаіл Зізюк з Навагрудка, дачка і жонка Віктара Шымука з Мінска, аўтар гэтых радкоў са Слоніма і іншыя выступоўцы геаграфічна сапраўды гэтае свята паэзіі акрэслілі як рэспубліканскае… І ў выступленні кожнага ўдзельніка і арганізатара фестывалю адчувалася трывога за лёс нашай агульнай Радзімы.

завяршаюць свята

Валерый Петрыкевіч і стьаршыня сельсавета завяршаюць свята

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание