Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.084
USD 2.6403
RUB(100) 3.3149
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскіх зборшчыкаў подпісаў за адкліканне дэпутата выклікаюць у міліцыю

3 сентября 2020 12:03
Поделиться:

Здымаюць відэа з машыны

У аўторак і сераду ў Слоніме каля гандлёвых кропак, згодна з выбарчым кодэксам, праходзіў збор подпісаў пад заявай аб скліканні сходу выбаршчыкаў па пытанні адклiкання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі.

Фільмуюць збор подпісаў

У аўторак, 1 верасня, збор подпісаў праходзіў каля крамы «Еўраапт». За зборшчыкамі подпісаў з машыны назіралі супрацоўнікі міліцыі і здымалі ўсё на відэакамеру.

На наступны дзень, у сераду, 2 верасня, у першай палове дня слонімцаў Віктара Марчыка, Алеся Масюка і Міхаіла Сашко, якія збіралі подпісы, выклікалі ў міліцыю на размову. Нягледзячы на тое, што збор подпісаў адбываецца ў рамках выбарчага заканадаўства, зборшчыкаў подпісаў спрабуюць абвінаваціць у парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Не зважаючы на запалохванні з боку міліцыі, збор подпісаў працягваецца. У гэты ж дзень (02.09.20) увечары збор подпісаў адбываўся каля крамы «Алмі». На гэты раз за зборшчыкамі подпісаў назіралі і вялі відэазапіс супрацоўнікі праваахоўных органаў з дзвюх машын адразу.

Каля «Алмі»

У сераду вечарам зборшчыкам подпісаў Алесю Масюку, Віктару Марчыку і Міхаілу Сашко ўручылі новыя позвы.

Позва аб выкліку ў міліцыю Алеся Масюка

Усіх траіх запрашаюць прыйсці ў міліцыю ў чацвер, 3 верасня, на 17.00. Гэта робіцца з мэтай сарваць збор подпісаў, які запланаваны на гэты дзень з 18.00 да 20.00 каля крамы «Дабраном» у Слоніме, лічаць зборшчыкі подпісаў.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание