Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцаў Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко вызвалілі з-пад варты для пошуку абаронцаў

4 сентября 2020 17:01
Поделиться:
Слонімскі суд

Слонімскі суд

Слонімскіх збіральнікаў подпісаў за адкліканне з Палаты прадстаўнікоў дэпутата Валянціна Семянякі Алеся Масюка, Віктара Марчыка і Міхаіла Сашко вінавацяць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пікетаванні.

Перад судом па справе Віктара Марчыка і Алеся Масюка

Карэспандэнт «ГС» пабываў на пасяджэнні суда па справах Віктара Марчыка (ч. 1 арт. 23.34 КоАП РБ) і Алеся Масюка (ч. 3арт. 23.34 КоАП РБ), якія вёў старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік.

Артыкулы Кодэкса

І Марчык, і Масюк папрасілі час для пошукаў сабе абаронцаў. Іх просьбы былі задаволены.

Віктар Марчык

Віктар Марчык

Наступнае пасяджэнне па справе Віктара Марчыка адбудзецца 14 верасня ў 10.00.

Алеся Масюка будуць судзіць таксама ў панядзелак, 14 верасня, у 14.00.

Алесь Масюк

Алесь Масюк

Што да Міхаіла Сашко, то яго таксама вінавацяць па ч. 1 арт. 23.34 КоАП РБ і вызвалілі з-пад варты для пошуку абаронцы.

Міхаіл Сашко

Міхаіл Сашко

Суддзя Наталля Радзівонік прызначыла наступнае пасяджэнне па справе Міхаіла Сашко на 9 верасня ў 10.00.

Мы будзем сачыць за гэтымі справамі.

Фота аўтара і з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание