Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.084
USD 2.6403
RUB(100) 3.3149
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

“Пакуют по беспределу” — супрацоўнік мастоўскай міліцыі

8 сентября 2020 9:36
Поделиться:
“Пакуют по беспределу” — супрацоўнік мастоўскай міліцыі

Кіраўнік Мастоўскага райвыканкама Ю. Валеваты ўзнагароджвае А. Юрэню ганаровай граматай да Дня міліцыі

Спецыяліст крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мастоўскага РАУС Алег Юрэня звярнуўся з заявай у пракуратуру Гродзенскай вобласці з просьбай даць прававую ацэнку дзейнасці начальніка Мастоўскага РАУС Эдуарда Шастака, які аддаў яму і іншым супрацоўнікам загад затрымаць некалькіх жыхароў Мастоў за здзяйсненне ўяўных правапарушэнняў, паведамляе "Народная Воля".

У лісце ў пракуратуру Гродзенскай вобласці Юрэня піша, што ў выніку перавышэння ўлады да адказнасці былі прыцягнуты ні ў чым не вінаватыя грамадзяне, якія пазней былі аштрафаваны альбо пакараны адміністрацыйным арыштам.

Паводле Юрэні, супрацоўнікі міліцыі здзейснілі гэтыя злачынствы пад псіхалагічным уздзеяннем з боку начальніка Мастоўскага РАУС, які пагражаў ім у выпадку невыканання загаду звольніць з міліцыі.

“За кожным актывістам замацаваць па два супрацоўніка міліцыі”

Гісторыя пачалася з таго, што 6 жніўня начальнік Мастоўскага РАУС Шастак выклікаў да сябе ў кабінет каля 10 супрацоўнікаў міліцыі. Паставіў перад імі задачу: на працягу дня “ўпакаваць”, гэта значыць затрымаць па любой прычыне, 5 жыхароў Мастоў, якія намерваліся ехаць у Мінск, каб узяць удзел у акцыі ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

“Прысутным супрацоўнікам было прапанавана адмовiцца ад выканання дадзенага задання пры ўмове дабравольнага звальнення з органаў унутраных спраў, – падкрэслівае Юрэня. – ніхто з нас адмовіцца не рашыўся”.

Пасля гэтага Шастак, спасылаючыся на патрабаванні УУС Гродзенскага аблвыканкама і абласнога КДБ, патлумачыў, што за кожным актывістам патрэбна замацаваць па 2 супрацоўнікі РАУС.

За імі трэба было ўсталяваць вонкавае назіранне і ў выпадку здзяйснення любога дробнага правапарушэння, напрыклад, за пераход вуліцы ва неўстаноўленым месцы, затрымаць, у кайданках прывесці ў РАУС, а потым прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў.

“А ў выпадку адстутнасці падставаў неабходна было “паковать по беспределу”, але так, каб не было ні сведкаў, ні відэакамер”, – піша ў заяве Юрэня.

Яго разам з яшчэ адным супрацоўнікам замацавалі за Уладзімірам Б. На працягу дня яны апошняга так і не знайшлі. Пасля працы, каля 20-й гадзіны яму патэлефанаваў Шастак і загадаў тэрмінова прыбыць у РАУС.

Высветлілася, што Б. знаходзіўся ў РАУС, яго павінны выпусціць, а Юрэня з напарнікам мусілі яго затрымаць на вуліцы і даставіць у ІЧУ. Падставай для затрымання павінна было быць тое, што Б. нібыта меў намер памачыцца побач з дзіцячым садком.

Урэшце, заданне было выканана згодна са сцэнарыем: Уладзімір Б. быў затрыманы амаль адразу, як толькі выйшаў з РАУС. На яго былі адзеты кайданкі…

Праўда, ні ў адносінах да яго, ні да іншых затрыманых без законных падстaў спецыяльныя сродкі не прымяняліся. Іх не білі, але пад псіхалагічным ціскам на працягу ночы яны прызналі сваю віну ў здзяйсненні правапарушэнняў, за што і былі падвергнуты адміністрацыйнаму арышту.

Прапанавалі звольніцца па ўласнаму жаданню…

Сваю нязгоду з падобнымі метадамі працы суразмоўца адкрыта выказваў на працягу тыдня іншым супрацоўнікам міліцыі.

Начальнік міліцыі прапанаваў Юрэні звольніцца па ўласнаму жаданню, у выпадку нязгоды паабяцаў, што знойдзе прычыну, па якой яго можа звольніць, а потым яшчэ і затрымаць разам з актывістамі.

17 жніўня Юрэня прыйшоў на працу, але ў будынак РАУС яго ўжо не пусцілі. І тады ён адразу звярнуўся да абласнога пракурора са скаргай. Ён не меў намеру звальняцца і адзначыў, што калі чэсныя людзі пакінуць нашы шэрагі, а ў міліцыі застануцца толькі фальсіфікатары і садысты, то хутка мы скоцімся да ўзроўню сталінскіх рэпрэсій”.

Супраць Мілюка таксама была ўчынена правакацыя

Добра вядомая гісторыя мастаўчаніна Аляксандра Мілюка, відэа затрымання якога ў мінулым месяцы абляцела сацсеткі, са слоў Юрэні, таксама распрацоўвалася ў кабінеце начальніка Мастоўскага РАУС.

Член ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк вяртаўся 3 ліпеня дадому з сынам і да яго на вуліцы пачаў чапляцца невядомы мужчына – правакаваў на бойку. Мілюк увесь час рабіў відэазапіс.

Неўзабаве пад’ехалі два супрацоўнікі міліцыі і ён прасіў у іх дапамогі, а яны… яго затрымалі, пакінулі ў ізалятары да суда, а пазней яго яшчэ і асудзілі.

Паводле Юрэні, напярэдадні 3 ліпеня начальнік РАУС выклікаў яго, цікавіўся – ці стаіць Мілюк на ўліку ў РАУС, паколькі раней быў судзімы, і ці можна яго справакаваць, каб потым арыштаваць.

“Калі я распавёў, што судзімасць у Мілюка згодна з тэрмінам даўнасці пагашаная, ён выклікаў начальніка аддзела прафілактыкі Мастоўскага РАУС, начальніка ДАІ і падключыўся яшчэ вышук. У выніку – распрацавалі новую “аперацыю”, – распавядае Юрэня.

Мілюк, як вядома, быў асуджаны на 7 сутак арышту.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание