Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцу Міхаілу Сашко вынеслі ў судзе папярэджанне

9 сентября 2020 15:41
Поделиться:
Міхаіл Сашко каля суда

Міхаіл Сашко каля суда

9 верасня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КоАП РБ) ў дачыненні мясцовага грамадскага актывіста Міхаіла Сашко.
Перад пачаткам пасяджэння

Перад пачаткам пасяджэння

Ініцыявалі адкрыццё адміністрацыйнай справы супраць Міхаіла Сашко намеснік начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Слонімскага РАУС Ігар Клыбік і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Пракурат, якія вялі назіранне і відэаздымкі збору подпісаў з 18 да 19 гадзін 1 верасня каля крамы «Еўраапт» у Слоніме.

Па выніках такой працы па ахове правапарадку Клыбік напісаў рапарт начальніку слонімскай міліцыі Трухану аб пікетаванні. Пасля гэтага Міхаіла Сашко выклікалі позвай у райаддзел міліцыі, дзе старшы ўчастковы інспектар Андрэй Гусар склаў на яго пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні — паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП РБ спачатку на беларускай мове, а потым перапісаў той пратакол па-руску.

У судзе былі падрабязна выслуханы складальнік пратаколу Андрэй Гусар, а таксама сведкі-міліцыянеры Ігар Клыбік і Андрэй Пракурат, зачытаны пісьмовыя матэрыялы справы, прагледжаны відэаролік, а бакі мелі магчымасць даваць тлумачэнні, задаваць і адказваць на пытанні.

Міхаіл Сашко ў сваю абарону тлумачыў, што, паводле выбарчага заканадаўства, не павінен быў звяртацца ў райвыканкам па дазвол на збор подпісаў за правядзенне сходу па адкліканні дэпутата, і даводзіў, што не парушаў сваімі дзеяннямі па зборы подпісаў каля крамы «Еўраап» заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў ды ніяк не ўдзельнічаў у пікеце.

Усе міліцыянеры даводзілі ў судзе адваротнае — прымаў удзел у недазволеным масавым мерапрыемстве ў выглядзе пікету.

У выніку суд прызнаў Міхаіла Сашко вінаватым у пікетаванні падчас збору вечарам 1 верасня ў Слоніме каля «Еўраапта» подпісаў аб скліканні сходу па адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Валянціна Семянякі.

Суддзя Наталля Радзівонік падрабязна патлумачыла Міхаілу Сашко, як і ў чым ён парушыў заканадаўства, і вынесла папярэджанне, прыняўшы пад увагу той факт, што на момант разгляду справы адказчык не меў судовых спагнанняў.

Сам Міхаіл Сашко вінаватым сябе не прызнаў і сказаў у гутарцы з карэспандэнтам «ГС», што будзе абскарджваць рашэнне суда Слонімскага раёна ў Гродзенскім абласным судзе, а калі спатрэбіцца, то і вышэй.

Сашко быў першым, каго ўжо асудзілі, з траіх слонімскіх актывістаў, якія збіралі ў Слоніме подпісы, каб ініцыяваць правядзенне сходу па адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі.

У панядзелак, 14 верасня, па аналагічнай справе чакаюць судоў Віктар Марчык і Алесь Масюк.

Нагадаем, што напярэдадні ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў былі перададзены сабраныя слонімскімі грамадскімі актывістамі 349 подпісаў выбаршчыкаў аб скліканні сходу па адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание