Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 3.084
USD 2.6403
RUB(100) 3.3149
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

15 еўрапейскіх дыпламатаў зноў прыехалі да Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, каб падтрымаць яе

11 сентября 2020 10:03
Поделиться:
светлана алексиевич

Фота са старонкі European Union in Belarus у ФБ

У чацвер, 10 верасня, 15 еўрапейскіх дыпламатаў зноў прыехалі да Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, каб падтрымаць яе.

На старонцы ў ФБ прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з’явіўся такі запіс:

«Пасля ўчорашняга спантаннага візіту салідарнасці ў сераду мы вярнуліся ў гасцінны дом нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у амаль поўным складзе.

Мы, амбасадары Еўрапейскага саюза, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Румыніі, а таксама часовыя павераныя ў справах Нідэрландаў, Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Швецыі і кіраўнік Мінскага офіса амбасады Фінляндыі, захапляемся мужнасцю і настойлівасцю спадарыні Алексіевіч і ўсіх сябраў Каардынацыйнай рады Беларусі ды іншых грамадзянскіх ініцыятыў у патрабаванні таго, каб у Беларусі панавала вяршэнства права, у абароне годнасці свайго народа, а таксама суверэнітэта і незалежнасці сваёй краіны».

Першы раз еўрапейскія дыпламаты з Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Швецыі прыехалі дадому да Нобелеўскай лаўрэаткі 9 верасня.

Перад гэтым Святлана Алексіевіч распавяла журналістам, што ў яе дзверы званілі невядомыя.

Святлана Алексіевіч засталася адзіным членам прэзідыума Каардынацыйнага савета, хто знаходзіцца на волі ці не пакінуў краіну. Астатнія пад арыштам ці былі вымушаныя пакінуць краіну.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание