Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Падчышчаюць за сабой?

12 сентября 2020 9:20
Поделиться:
галасы на выбарах

Так у Беларусі лічылі галасы на выбарах

На сайце Слонімскага райвыканкама вы цяпер не знойдзеце інфармацыю пра тое, колькі чалавек у Слонімскай выбарчай акрузе №58 прагаласавалі за Ціханоўскую, колькі за Лукашэнку і за астатніх кандыдатаў на выбарах прэзідэнта 9 жніўня.

У архіў гэтая інфармацыя не пайшла. Яе проста сцерлі. Перад гэтым рэсурс раённых уладаў нейкі час не адкрываўся, як і сайты іншых выканкамаў Гродзенскай вобласці, уключна з сайтам аблвыканкама.

Але такія працэсы мелі месца не толькі ў нас на Гродзеншчыне. На сайтах выканкамаў усіх узроўняў у Беларусі сціраюць інфармацыю пра сёлетнія выбары прэзідэнта.

Выканкамы на месцах арганізоўвалі, каардынавалі, вялі і кантралявалі ўвесь выбарчы працэс, і цяпер ім ёсць што хаваць ад народа. Гэта не толькі выніковыя лічбы галасавання, але і рашэнні аб стварэнні раённых і ўчастковых камісій з прозвішчамі і імёнамі канкрэтных людзей, хто прымаў непасрэдны ўдзел у спецаперацыі па перавыбарах Лукашэнкі.

Але гэтыя выбары пайшлі не па сцэнарыі ўлады ад самага пачатку кампаніі. А пасля крывавай бойні ў Мінску і іншых гарадах краіны ў ноч з 9 на 10 жніўня і ў наступныя некалькі сутак Беларусь стала іншай.

І сённяшняя ўлада ў гэтай краіне так ці інакш, раней ці пазней (лепш, каб раней), зменіцца. Таму, відаць, хаўруснікі хлусні і фальсіфікацый кінуліся цяпер на месцах падчышчаць дакументы на сваіх рэсурсах і ў архівах.

Напэўна, можна лёгка перапісаць у пратаколе галасы кандыдата №4 кандыдату №3, папяровыя бюлетэні спаліць у кацельных, сцерці інфармацыю на сайтах і змыць кроў забітых і пакалечаных пратэстоўцаў на плошчах гарадоў. Але ачысціцца такім чынам не атрымаецца, як не атрымалася надоўга адключыць інтэрнэт.

Свет ужо не той, каб так жыць, і Беларусь не тая.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание