Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 3.084
USD 2.6403
RUB(100) 3.3149
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Гродне працуе выстава слонімскіх і зэльвенскіх майстроў

17 сентября 2020 10:54
Поделиться:
Травяныя вырабы Ларысы Альховік.

Травяныя вырабы Ларысы Альховік. Скрыншот відэа Гродна+

Майстры Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў паказалі свае творчыя працы на выставе «У творчым сяброўстве і добрым суседстве» ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Выстава адчыніла дзверы 10 верасня і будзе працаваць да 1 кастрычніка.

Экспанаты выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва слонімскіх і зэльвенскіх майстроў — гэта 110 прац, выкананых у розных тэхніках, якімі вякамі славілася беларуская зямля.

Раней кожная такая вырабленая рэч мела не толькі дэкаратыўную, але і практычную каштоўнасць.

Напрыклад, майстар з Зэльвеншчыны Сяргей Худзяеў адрадзіў унікальную чарнадымленую кераміку. Гэта старажытны спосаб апрацоўкі керамічнага посуду, калі яго адмыслова абпальвалі ў выкапанай яме.

Выстава

Чарнадымлены посуд Сяргея Худзяева. Скрыншот відэа Гродна+

Майстрыха са Слоніма Ларыса Альховік паказала на выставе некалькі сваіх прац ў розных стылях.

Гэты саламяныя вырабы, плеценыя карзіны, вітражы, карціны, напісаныя алейнымі фарбамі.

Выстава

Вітражы Ларысы Альховік. Скрыншот відэа Гродна+

Саламяныя карціны Ларсы Альховік.

Саламяныя карціны Ларсы Альховік. Скрыншот відэа Гродна+

афіша

Фота з сайта Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание