Наверх
Слоним
ясно
6 °C
Зельва
ясно
6 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
ясно
6 °C
EUR 3.0778
USD 2.6352
RUB(100) 3.329
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімца Аляксандра Салейку аштрафавалі на 50 базавых за перашкоду ў працы міліцыі

18 сентября 2020 12:18
Поделиться:
Пасля суда

Пасля суда

У пятніцу, 18 верасня, у судзе Слонімскага раёна слухалася адміністрацыйная справа ў дачыненні індывідуальнага прадпрымальніка са Слоніма Аляксандра Салейкі па артыкуле 23.3 КоАП РБ — перашкода дзейнасці асобы, якая вядзе адміністрацыйны працэс.
У зале суда

У зале суда

Справа тычылася падзей 30 жніўня, калі з цэнтральнай плошчы ў Слоніме пасля несанкцыянаванага ўладамі мітынгу Салейка падвозіў на сваёй машыне маладога чалавека з бел-чырвона-белым сцягам Пятрашку. Тады каля 16 гадзін машыну Салейкі спынілі супрацоўнікі ДАІ на Брэсцкай вуліцы ў раёне пракуратуры для праверкі дакументаў, а потым пад`ехалі яшчэ некалькі машын міліцыі, з якіх выйшлі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Слонімскага РАУС Сяргей Шундрык і асобы ў цывільным. Пасля гэтага Салейка пачаў здымаць тое, што адбываецца, на відэа.

У судзе паказалі відэаролік, дзе Салейка просіць міліцыянераў прадставіцца і пытае, што адбываецца, чаму яго машыну акружылі з усіх бакоў.

Міліцыянеры сябе не называлі. Потым Сяргей Шундрык паведаміў, што ён павінен затрымаць Пятрашку, супраць якога вядзецца адміністрацыйны працэс, папрасіў таго выйсці з машыны і прайсці з ім у райаддзел міліцыі.

На гэта Аляксандр Салейка сказаў, што затрымліваць чалавека ў яго машыне міліцыя не мае права, і прапанаваў выклікаць Пятрашку ў міліцыю ці суд позвай.

Шундрык даводзіў, што ён дзейнічае ў межах адміністрацыйнага працэсу і павінен забраць Пятрашку для далейшага разбіральніцтва ў міліцыю…

Такі дыялог паміж Салейкам і Шундрыкам цягнуўся досыць доўга. Увесь гэты час Пятрашка сядзеў у машыне. Скончылася тым, што міліцыянеры 30 жніўня з`ехалі без Пятрашкі, супраць якога 31 жніўня была пачата адміністрацыйная справа за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Як сказаў у судзе начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі падпалкоўнік міліцыі Сяргей Шундрык, Пятрашка прызнаў у сябе вінаватым і атрымаў 4 базавыя адзінкі штрафу.

Што да Аляксандра Салейкі, то старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым у перашкодзе службовай асобе (Сяргею Шундрыку) пры затрыманні Пятрашкі і пакараў штрафам у 50 базавых. Гэта максімальная сума штрафу паводле арт. 23.3 КоАП РБ.

Ёсць што абмеркаваць

Ёсць што абмеркаваць

Сам Аляксандр Салейка, які раней быў ужо аштрафаваны за тое, што паклаў кветку на прыступкі райвыканкама, вінаватым сябе не лічыць і сказаў, што будзе абскарджваць гэта рашэнне раённага суда ў Гродзенскім абласным судзе.

Наш канал в Telegram