Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пад`ехаў

21 сентября 2020 12:12
Поделиться:
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

Думкі ўслых

Было гэта яшчэ падчас маёй маладосці. Вёска наша невялікая, то хадзілі ці ездзілі на роварах за пяць кіламетраў у суседнюю вёску ў клуб на танцы. Гэта цяпер дыскатэкамі завецца.

Ну дык вось. Скончыліся танцы, правёў дзяўчыну ў другую вёску. Гэта яшчэ кіламетраў шэсць, ды вяртаюся дадому. Ногі ўжо гудуць.

Падыходжу да клуба, а там хлопец з нашай вёскі з матацыклам, кажа: «Чакай, вось падладжу ды падвязу».

Што вам сказаць, калі нічога не сказаць? Няма ў хлопца аднаго вока. Чуў, што некага вёз, у здаровае вока трапіла мошка ці іншая кузака, дык вось ён на поўным хаду праціраў гэтае вока, значыць, ехаў усляпую.

Успомнілася, але што рабіць, заўтра, а дакладней, сёння на працу, ногі гудуць, а шыбаваць яшчэ пяць вёрст.

Была не была, паеду, якія ўночы мошкі, падумалася.

Едзем. «Ява» мчыць хутка. Калі ні гляну, а ён вока працірае, то ўжэ ж здаровае, нашто яму пратэз церці.

Не, штаны не змачыў, але маліўся як умеў, пакуль да вёскі не даехалі.

Больш да яго на матацыкл не садзіўся, шукаў розныя прычыны.

Аднойчы нават сказаў, што скула села на тое месца.

Наш канал в Telegram