Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
переменная облачность
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
переменная облачность
9 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія баксёры біліся ў Гродне

23 сентября 2020 9:50
Поделиться:
У Гродне з 15 да 18 верасня праходзілі спаборніцтвы сярод баксёраў. Спартсмены з Гродна, Астраўца, Ліды, Скідзеля, Смаргоні, Карэлічаў і Слоніма змагаліся за медалі ў розных узроставых катэгорыях. У большасці баёў слонімскія хлопцы сталі лепшымі.

турал хангуліеўНа алімпійскіх днях моладзі сярод юнакоў 2003-2004 гадоў ад Слоніма выступалі трое выхаванцаў.

Дзяніс Хворык (у вагавой катэгорыі да 60 кг), Аляксандр Людвіг (да 56 кг) і Андрэй Масалаў (да 81 кг) заваявалі залатыя медалі і здабылі першае агульнакаманднае месца.

Крыху горш баксёры з ДЮСШ №1 горада Слоніма выступілі на спартакіядзе школьнікаў Гродзенскай вобласці 2006-2007 гадоў нараджэння.

бокс

Залатыя медалі на рахунку Мікіты Шкурко і Паўла Панкраценкі.

Першы выступаў у вагавой катэгорыі да 75 кг, а другі – да 90 кг.

На трэцюю прыступку п`едэстала ўзняліся Арцём Бальшоў (да 48 кг), Міраслаў Рагозік (да 44 кг), Максім Зімніцкі і Максім Рослікаў (абодва змагаліся ў вазе да 40 кг).

Яшчэ па два залатыя і два срэбраныя медалі прывезлі слонімскія баксёры з першынства Гродзенскай вобласці сярод юнакоў 2008-2009 гадоў нараджэння.

бокс

Лепшымі сталі Антон Макарэвіч (да 50 кг) і Ілля Панасік (звыш за 72 кг).

Срэбра прывёз Максім Пятрашка (да 59 кг), а бронзу – Максім Карповіч (да 42 кг).

бокс

Фота Турал ХАНГУЛІЕЎ

Наш канал в Telegram