Наверх
Слоним
ясно
6 °C
Зельва
ясно
6 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
ясно
6 °C
EUR 3.0778
USD 2.6352
RUB(100) 3.329
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гандбольны клуб адмовіўся гуляць з-за арышту Алены Леўчанка

30 сентября 2020 16:03
Поделиться:
гк віцязь

Ілюстрацыйнае фото са старонкі ў інстаграме ГК "Віцязь-Леон" hcviciaz_leon

Гандбольны клуб «Віцязь» лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным і ў сувязі з гэтым не выйдзе сёння на пляцоўку. Пра гэта паведамляецца на старонцы клуба ў інстаграме.

У прыватнасці, ад імя спартоўцаў напісана:

«…Сённяшняя перадгульнявая раніца была азмрочана абуральнай навінай: была затрымана славутая беларуская спартсменка, адзін з лідараў Свабоднага Аб’яднання Спартсменаў Беларусі SOS by Алена Леўчанка.
Гандбольны клуб «Віцязь» лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным. У сувязі з гэтым мы не маем маральнага права выходзіць сёння на пляцоўку…»

У Федэрацыю гандбола спартоўцы накіравалі афіцыйны ліст, у якім ГК «Віцязь» адмаўляецца праводзіць сённяшнюю дамашнюю гульню, гэтым самым пратэстуючы супраць беззаконня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі.

«Віцязь» выбачыўся перад камандай «Машэка», а таксама заўзятарамі.

Нагадаем, што сёння вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка была арыштавана на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

View this post on Instagram

⚡️ ⚡️ ⚡️ ТЭРМІНОВА Пазіцыя гандбольнага клуба «Віцязь» у сувязі з затрыманнем Алены Леўчанка. Сённяшняя перадгульнявая раніца была азмрочана абуральнай навінай: была затрымана славутая беларуская спартсменка, адзін з лідараў Свабоднага Аб’яднання Спартсменаў Беларусі SOS by Алена Леўчанка. Гандбольны клуб «Віцязь» лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным. У сувязі з гэтым мы не маем маральнага права выходзіць сёння на пляцоўку. У Федэрацыю гандбола @handball.by быў накіраваны афіцыйны ліст, у якім гандбольны клуб «Віцязь» адмаўляецца праводзіць сённяшнюю дамашнюю гульню. Асэнсоўваючы магчымыя наступствы, мы свядома робім гэты крок, пратэстуючы супраць беззаконня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі. Такім чынам сённяшняя дамашняя гульня НЕ АДБУДЗЕЦЦА. Прыносім свае прабачэнні камандзе «Машэка» @hc_masheka_official , а таксама нашым заўзятарам. Спадзяемся на ваша разуменне. Сачыце за навінамі і беражыце сябе. Мы вельмі спадзяемся на хуткую сустрэчу✌️

A post shared by Гандбольны клуб "Віцязь-Леон" (@hcviciaz_leon) on

Наш канал в Telegram