
Дзяўчынкі са школьнай формай

На выбарчым участку
На фотаздымак з выбарчага ўчастку, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася наша чытачка Тамара Турук.
— Першая жанчына на здымку — Асташкіна Таццяна Вайсманаўна, а другую завуць Елізавета. Таццяна працавала ў дзіцячым садку №15 у Слоніме, а потым перайшла працаваць на кардонна-папяровы завод. Мы з ёй разам працавалі ў дапаможным цэху. Потым Таццяна з`ехала ў Італію і забрала з часам туды сваю сям`ю. Гэта было ўжо даўно, можа, гадоў 10 таму назад. Калі Таццяна прыязджае ў Слонім, мы з ёй сустракаемся і шмат размаўляем. Яна цікавы чалавек.
Лізавета працавала на КПЗ ў электрацэху кладаўшчыком. Часам і цяпер сустракаю яе ў горадзе. Здымак гэты зроблены на выбарчым участку ў колішняй
Слонімскай санаторна-лясной школе, — распавяла Тамара Васільеўна.
Таццяну Асташкіну і Лізавету Герасімчык таксама пазнала іх былая калега па працы на КПЗ Тамара Піліпчык.
Фота з архіва «ГС»