Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.1436
USD 2.6411
RUB(100) 3.4298
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Стала вядома, колькі на Слонімшчыне пражывае беларусаў, палякаў, рускіх, украінцаў і літоўцаў

9 октября 2020 15:08
Поделиться:
полонез огинского в слониме

Падчас фестывалю "Паланэз" у Слоніме

  Белстат па выніках перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў 2019 годзе, апублікаваў звесткі пра нацыянальны склад насельніцтва Слонімскага раёна.

Згодна з інфармацыяй Белстата, на Слонімшчыне ў 2019 годзе пражывалі 63 949 чалавек.

Пераважная колькасць насельніцтва раёна — гэта беларусы. Іх налічваецца 52 814 чалавек.

Рускіх у раёне — 4 257 чалавек.

Трэцяя па колькасці нацыянальная група — гэта палякі. Іх на Слонімшчыне пражывае 3 993 чалавекі.

Украінцаў налічваецца 929 чалавек, літоўцаў — 34.

Колькасць на Слонімшчыне прадстаўнікоў такіх нацыянальнасцей, як цыгане, татары ці іншыя, у бюлетэні Белстата не ўказана.

Падаецца іх агульная колькасць па Гродзеншчыне: цыгане — 512 чалавек, татары — 1385 чалавек.

Жывуць на Гродзеншчыне грэкі — 42 чалавекі, кумыкі — 42 чалавекі і іншыя.

Наш канал в Telegram