Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі пенсіянер падаў у суд позву супраць аўтапарка

10 октября 2020 9:00
Поделиться:
Мікалай Налівайка

Мікалай Налівайка

Наш даўні чытач і герой публікацый слонімскі пенсіянер Мікалай Налівайка звярнуўся ў суд Слонімскага раёна з позвай супраць мясцовага аўтобуснага парка.

Мікалай Налівайка лічыць, што філіял «Аўтобусны парк №3 г.Слонім» ТАА «Гроднааблаўтатрас» парушыў яго права на 50% платы за праезд у прыгарадным аўтобусе з 1 траўня па 30 верасня, якое прадугледжана Указам прэзідэнта РБ ад 29 красавіка 2011 года №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту: мужчыны 60 год, жанчыны — 55 год…». У сваёй позве да аўтапарка пенсіянер просіць суд абавязаць адказчыка выконваць названы вышэй указ і забяспечыць яму праезд на прыгарадным аўтобусе са зніжкай 50% з 1 траўня па 30 верасня штогод, а таксама спагнаць з аўтапарка 50% кошту за квіткі на аўтобус па маршруце Слонім — Клепачы і назад, якія ён прадставіў у суд.

Мікалай Налівайка 1

Мікалай Налівайка

— Я працаваў газаэлектразваршчыкам і пайшоў на пенсію ў 55 гадоў 27 ліпеня 2014 года. З таго часу і да свайго 60-годдзя ездзіў у вёску і з вёскі па поўным кошце, а потым перайшоў на льготны праезд з 1 траўня па 30 верасня, як гэта прадугледжана Указам прэзідэнта №176 ад 29 красавіка 2011 года, які ніхто не адмяняў. Так я паездзіў да 19 ліпеня гэтага года, калі вадзіцель аўтобуса сказаў, што льготны праезд мне будзе толькі ў 63 гады. Прыйшлося зноў узяць поўны квіток. Але ж гэта падман мяне пенсіянера! Я выйшаў на пенсію яшчэ да падвышэння пенсійнага ўзросту, і гэтыя змены ў законе на мяне не распаўсюджваюцца. Яны датычацца тых, хто выходзіў на пенсію, калі ўжо прынялі гэтыя змены ў закон, і хто цяпер выходзіць. Законы ў нас зваротнай сілы не маюць. Таму я звярнуўся ў суд адстойваць сваё права на льготны праезд і ўпэўнены, што суд я выйграю. Але ж я ў краіне не адзін такі падмануты пенсіянер, каго прымусілі плаціць! Думаю, такіх вельмі шмат… — эмацыйна распавядаў карэспандэнту «ГС» сваю гісторыю Мікалай Налівайка пасля судовага пасяджэння 22 верасня.

Наступнае пасяджэнне суда па гэтай справе запланавана на 15 кастрычніка. Мы будзем сачыць, чым яна скончыцца.

Наш канал в Telegram