Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Алег Юрэня-малодшы ўжо не гонар Мастоўшчыны

17 октября 2020 14:27
Поделиться:
Білборд у гонар Іны Саўчук у Мастах

Білборд у гонар Іны Саўчук у Мастах

Так палічылі мастоўскія чыноўнікі і прыбралі білборд з яго выяваю ля стадыёна «Нёман».

Алег Юрэня — самы тытулаваны спартсмен Мастоўшчыны. Вясляр-байдарачнік нарадзіўся ў вёсцы Масты Правыя. З 11 гадоў пачаў займацца веславаннем. Яго трэнер Уладзімір Задолін. Пасля канфлікту з дырэктарам Мастоўскай школы алімпійскага рэзерву Пятром Рудзевічам у 2006 годзе настаўнік і вучань пераехалі ў Брэст, дзе трэніруюцца і да сённяшняга дня.

У Алега багатая калекцыя ўзнагарод з Кубкаў свету, чэмпіянатаў Еўропы і розных універсіяд. У 2012 годзе прадстаўляў Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Лондане, выйшаў у фінал, але, на жаль, заняў шостае месца. Нягледзячы на тое, што свае асноўныя дасягненні спартсмен здзейсніў, трэніруючыся ў Брэсце, мастоўскія і гарадзенскія чыноўнікі лічылі яго сваім. Не адзін раз ён прызнаваўся лепшым спартсменам Мастоўшчыны. Сёлета падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Мастах яму святочна быў уручаны падарунак.

Алег Юрэня-малодшы патрапіў у няміласць чыноўнікаў з-за прынцыповай пазіцыі бацькі Алега Юрэні. Алег Уладзіміравіч апошні час працаваў інспектарам крымінальнай выканаўчай інспекцыі. Падчас пратэстных акцый пасля прэзідэнцкіх выбараў у Мастах выйшаў на акцыю. За гэта быў пазбаўлены пасады.
За грамадзянскую пазіцыю бацькі ўлады пакаралі сына, якім ганарыліся доўгія гады.

Цяпер на месцы Алега Юрэні-малодшага змешчана выява вясляркі Іны Саўчук.

Алег Уладзіміравіч Юрэня — ураджэнец Слоніма.

Наш канал в Telegram