Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзярэчын — Царскае Сяло

17 октября 2020 12:19
Поделиться:
Дзярэчын

Ілюстрацыйнае фота www.radzima.org

Бацьку амаль усіх паэтаў Дзярэчына, а таксама наваколля, вялікаму дзеячу Дзярэчынскай сярэдняй школы, любімаму настаўніку і педагогу, цудоўнаму чалавеку, прафесіяналу-літаратару і мовазнаўцу Пятру Мікалаевічу Марціноўскаму асабіста ад мяне, зусім не апошняга вучня, з вялікай павагай і шанаваннем, прысвячаю.

Дзярэчын — радзільня паэтаў, крыніца, калыска ўсіх Муз.
Здзівіў пестунамі паўсвету  наш мілы дзядуля Пятрусь.

Лятаюць, нібыта анёлы, майстры залатога пяра,
Нашчадкі Дзярэчынскай школы, унукі дзядулі Пятра.

Хто Скобла — нат Богу вядома! І біць яму вечна чалом.
Яму не Пеляжын быў домам — Дзярэчын стаў Царскім Сялом!

І каб не было яму горка, бо славу ён п`е ўжо вядром,
Хай помніць, чаму з яго зоркі на край шуганула агнём!..

Зрывае з пляча дубальтоўку і цэліць у самы Парнас
Ваяр Валянцін Дубатоўка, іржэ яго рыжы Пегас…

Па вушы ў творчым палоне, ён сын каваля, а не бомж,
Паплечнік крывіцкай Пагоні, маўклівы змагар Генадзь Коўш.

І толькі адзін не спяшае, пакуль запрагае, пакуль
Пегаса ўпраўна цугляе вясельны музыка Януль…

Дзярэчыну скажам мы дзякуй! Адважным таксама паклон!
І з пёрамі рушым ў атаку, і з імі адыдзем на скон!..

Наш канал в Telegram