Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Юры Валяваты пра мараль і закон

17 октября 2020 10:20
Поделиться:
Выступае Юры Валеваты

Выступае Юры Валеваты. Фота: "Зара над Нёманам"

Нядаўна ў час працоўнага дня старшыня Мастоўскага райвыканкама Юры Валяваты прызначыў сустрэчу з калектывам Мастоўскіх электрасетак.

Каманда, што адарвала ад працы электрыкаў, была прадстаўнічая. Акрамя Валяватага, на сустрэчу прыехалі пракурор Мастоўскага раёна Разуваеў, начальнік Мастоўскага РАУС Шастак, першы намеснік начальніка мясцовага аддзялення МНС Чубрык.

Лейтматывам сустрэчы Валяватага з калектывам электрасетак былі словы, якія мясцовы друк узнёс як важкія: маральныя прынцыпы і закон ніхто не адмяняў. У сваім выступе старшыня райвыканкама ў сувязі з пратэстнымі акцыямі на абшарах Беларусі задаў прысутным пытанне: «Што будзе з нашай краінай, з намі, з нашымі дзецьмі?»

Стужкі на кустах у Мастах

Стужкі на кустах у Мастах. Фота аўтара

Магчыма, пад пытаннем: «Што будзе з намі?» — ён меў на ўвазе сябе падобных чыноўнікаў. Толькі Валяваты не патлумачыў прысутным, чаму адбываюцца такія акцыі, ад чаго людзі пратэстуюць. Надалей старшыня райвыканкама прапанаваў па ўсіх надзённых пытаннях з цяперашняй уладай весці дыялог. Вось толькі пра фармат яго не абмовіўся.

Начальнік Мастоўскага РАУС Шастак прайшоўся па так званых «размалёўках» у горадзе ды абазваў размалёўшчыкаў «неадэкватнымі» і іншымі словамі, якія культурны чалавек, палкоўнік міліцыі, поўны кавалер медалёў «За бездакорную службу» не можа вымаўляць. Што тычыць размалёўкі стэлы «Масты» ў бел-чырвона-белы колер, то тут начальнік мясцовай міліцыі распісаўся ў бездапаможнасці выявіць выканаўцаў тае акцыі: «…па факце распачаты адміністрацыйны працэс, да адказнасці ніхто не прыцягнуты». Вячаслаў Эдуардавіч мае надзею, хто хуліганы будуць знойдзены і пакараны.

Аднак падобныя дзеянні з боку мясцовай улады не даюць выніку. Бел-чырвона-белыя стужкі пастаянна з`яўляюцца ў дварах дамоў, на лаўках, на агароджы дзіцячых садкоў і проста на кустах.

Наш канал в Telegram