
Фота https://rakuttat1951.wixsite.com/
Гэта зацверджана загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2020 года.
Музей пры Новадзявяткавіцкай школе быў заснаваны ў 2006 годзе.
Наведвальнікам музея ў Новадзявяткавічах раскажуць пра развіццё гэтай мясцовасці са старажытных часоў да нашых дзён, пра гісторыю двух вядомых родаў — магнацкага роду Мялешак і графскага роду Слізняў.
Экспазіцыі музея, а іх налічваецца 21, багатыя і разнастайныя.
У ім некалькі раздзелаў — гістарычнае мінулае, сялянскі быт, сельскае рамяство, дакументы, артэфакты і рарытэты.
Летась музей налічваў больш за 1500 экспанатаў.
Сярод артэфактаў, знойдзеных на гэтай зямлі — адбітак панцыру малюска, каменны адбойнік, рог шарсцістага насарога і інш.
Музей мае свой сайт, у тым ліку на англійскай мове.
Заснавальнікамі музея з’яўляюцца настаўнікі і краязнаўцы Васіль і Таццяна Ракуць.