Наверх
Слоним
пасмурно
-0 °C
Зельва
пасмурно
-0 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.1249
USD 2.5881
RUB(100) 3.4247
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Суд адмовіў пенсіянеру ў задавальненні позвы да Слонімскага аўтапарка

25 октября 2020 9:00
Поделиться:
Мікалай Налівайка

Мікалай Налівайка. Фота з архіва "ГС"

16 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна прагучала рашэнне па позве слонімскага пенсіянера Мікалая Налівайкі да мясцовага аўтапарка аб забеспячэнні яму права на льготны праезд згодна з прэзідэнцкім Указам №176 ад 29 красавіка 2011 года. Суд пакінуў позву пенсіянера без задавальнення.

Як мы ўжо пісалі ў № 41 «ГС» ад 7 кастрычніка, Мікалай Налівайка пайшоў на пенсію ў 55 гадоў 27 ліпеня 2014 года. Да 60-гадовага ўзросту слонімец плаціў поўны кошт за праезд у прыгарадным аўтобусе, а з лета 2019 года перайшоў на 50% аплаты з 1 траўня па 30 верасня, у адпаведнасці з названым вышэй прэзідэнцкім Указам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту: мужчыны 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў…». Так было да лета гэтага года, калі вадзіцель аўтобуса Слонім — Клепачы запатрабаваў, каб Налівайка браў квіток за поўны кошт, бо, згодна са зменамі ў заканадаўстве аб павелічэнні пенсійнага ўзросту, цяпер права на льготны праезд мужчыны маюць толькі з 63 гадоў.

Паколькі Мікалай Налівайка пайшоў на пенсію яшчэ да павышэння пенсійнага ўзросту і змен у пенсійным заканадаўстве, то і лічыў, што гэтыя змены яго не датычацца і права на льготны праезд ён мае з 60 гадоў. Суддзя Наталля Радзівонік хоць і адзначыла, што законы ў нашай краіне не маюць зваротнай сілы, аднак пастанавіла позву Налівайкі пакінуць без задавальнення.

У размове з карэспандэнтам «ГС» Мікалай Налівайка рашэнне суда пракаментаваў так: «Юрыдычна я павінен быў выйграць гэту справу. З рашэннем суда не згодзен, але абскарджваць яго не бачу сэнсу. Законы ў нашай краіне не маюць зваротнай сілы. Але зверху спусцілі дырэктывы пазбавіць пенсіянераў ільгот. Такая ў нас сістэма. І пры цяперашняй уладзе выйграць простаму чалавеку ў судзе ў гэтай сістэмы немагчыма… У нармальных краінах заробкі і пенсіі такія, што не патрэбны чалавеку ніякія палітычна матываваныя льготы. Таму патрэбна змяняць краіну».

Наш канал в Telegram