Наверх
Слоним
пасмурно
-0 °C
Зельва
пасмурно
-0 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.1249
USD 2.5881
RUB(100) 3.4247
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Вядзі мяне, мой талісман

25 октября 2020 12:27
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
талісман

Малюнак Яўгена Іванова

Люська Каранёк была ці не самай прыгожай дзеўкай у іхнім мястэчку Анцэляўцы. Невысокая, чарнабровая і чарнавокая, са стройным, як маладая бярозка, станам. Твар смуглы, а валасы светлыя. Такое рэдкае спалучэнне. Але нейкая несур`ёзная, занадта бесклапотная.

— Гэны ветрагон нічога добрага ў жыцці не даб`ецца, — казала бабам суседка Клаўдзя Зяблік. — Усё як той матылёк лятае, не абцяжарваючы сябе ні работай, ні клопатамі. Во некаму трапіцца ў жонкі завала завалай.

Бабы з ёй згаджаліся: нікому не хацелася, каб сын прывёў у хату гультайку і няўмеку. Але іхнія сыны так не думалі. Хлопцы дабіваліся яе ўвагі як мага. Асабліва Антон Лубянкоў — высокі кучаравы прыгажун. Як меў выхадны, а працаваў ён у калгасе шафёрам, так і круціўся каля Люсьчынай сядзібы. Убачыць, што пайшла на возера — і ён туды. Пасядуць, бывала, на беразе на паваленай бурай алешыне. Антон маўчыць, а Люська меле і меле, нібы нанятая.

— Я неўзабаве паеду ў сталіцу, — паведаміла аднойчы. — Работу там сабе добрую знайду.

— Знойдзеш… — скептычна ўсміхаўся хлопец. — У цябе ж няма ніякай спецыяльнасці…

— Ну і што? Навучуся чаму-небудзь. Мне пашанцуе, бо талісман маю, — яна паказала невялічкі медальёнчык, што вісеў на шыі. — У райцэнтры нейкая цыганка прадавала, а я купіла.

— Верыш ва ўсякае глупства., — паморшчыўся Антон. — Лепш заставайся тут, скончы ў райцэнтры курсы бухгалтараў. А потым я цябе замуж вазьму.

— Ага, — прыжмурыла вочы Люська. — Наша мястэчка, лічы, вёска. Ні табе тэатраў, ні канцэртаў…

— Дзеля гэтага можна і ў сталіцу з`ездзіць раз у месяц. Было б жаданне.

— І не ўгаворвай, за цябе замуж я не пайду, гарадскога сабе мужа знайду.

— От, пустагаловая, завядзе цябе твой талісман, ажно рада не будзеш…

Праз тыдзень Люська паехала. Ні на што не паглядзела. Нават старую мацеру пакінула ў адзіноце і хваробе.

— На злом галавы паперлася, — плакала Кацярына. — Колькі ні адгаворвала, ўсё дарэмна. І што яна будзе рабіць адна ў вялікім горадзе?

Ад Люські не было ні званка, ні пісьма, і маці марнела на вачах. Ад невядомасці.

Праз год дзеўка вярнулася. Цяжарная. Ці трэба казаць, як Кацярына была задаволена. Хоць і без мужа, але дзіцятка народзіць. Можа, тады ў мястэчку застанецца, гадавацьме? Сказала пра гэта дачцэ, а тыя як абухом па галаве:

— Не радуйся вельмі. Пад следствам я. За крадзеж могуць пасадзіць у турму.

— Ах, доля мая горкая! — загаласіла кабета. — Чаму я цябе малую, купаючы, не ўтапіла?! Вырадак! Мала таго, што гультайка несусветная, то яшчэ і зладзейка.

Святы крыжык трэба было насіць на шыі, а не цыганскі талісман. Усё далдоніла: вядзі мяне, талісман, вядзі. Вось і прывёў да згубы.

— Слухай сюды. Як пасадзяць, то я нараджу ў турме. Прыедзь і забяры, не хачу, каб малое там расло, — давала мацеры інструктаж.

— Пакуль яно народзіцца, то я памру ад такой згрызоты! Не хацела жыць як людзі, то цяпер маеш. А гэтак жа Антон цябе любіў, дурніцу такую. Ён і цяпер любіць… Не жэніцца і нават дзеўкі не мае.

— Ну, заныла… — пагардліва кінула Люська. — Патрэбен мне твой Антон, як у мосце дзірка.

Кацярына памерла, нават не дачакаўшыся суда. Люсьцы далі тры гады турмы. Неўзабаве там і нарадзіла хлопчыка, а сама памерла пры родах.

Хто і як перадаў гэту вестку ў мястэчка, невядома, толькі ўсе шкадавалі бесталковую Люську, а найбольш яе маленькага хлопчыка.

— Сіратой жыцьме, бедненькі. Ніводнай роднай душы на ўсім белым свеце, — гаварылі бабы, сабраўшыся на вуліцы.

Антон хадзіў як сам не свой, так шкадаваў таго, што не збылося. І што ніколі не збудзецца…

Аднойчы ён сказаў бацькам:

— Паеду і забяру хлопчыка да сябе, гадавацьму як сына.

— Здурнеў! Чуеш, бацька, што ён вярзе?! Гэта ж трэба да такога дадумацца!

— Не ўмешвайся, Ганна! — строга мовіў Максім. — Па-першае, яму ніхто не аддасць дзіцёнка, а па-другое, гэта яго жыццё. Няхай робіць што хоча.

— Чорт яго ведае, што гэта робіцца на свеце! Звар`яцеў ужо ад гэтай сваёй любові да верціхвосткі!

Антон не адступіўся. Паехаў у турму, дзе ў ясельках для маленькіх дзетак зэчак рос хлопчык любімай жанчыны. Як яму ўдалося ўсынавіць дзіцятка, пра гэта не расказваў нікому, але праз некаторы час прывёз дадому хлапчанятка, падобнае на Люську.

Бацькі спачатку злаваліся, а потым самі палюбілі маленькага.

Міколку яшчэ і годзіка не было, як пачаў хадзіць і гаварыць.

— Цяця, баба, дзець… — паказваў пальчыкам на Антона, Ганну і Максіма, а тыя ажно млелі ад замілавання.

— Я буду тваім талісманам, сынок, — усміхаўся Антон. — І павяду цябе па жыцці. Не з медальёнчыкам на шыйцы, а з крыжыкам, які бацюшка дасць пры хрышчэнні…

Наш канал в Telegram