Наверх
Слоним
переменная облачность
0 °C
Зельва
переменная облачность
0 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Мосты
облачно с прояснениями
0 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
0 °C
Барановичи
небольшая облачность
0 °C
EUR 3.0794
USD 2.5817
RUB(100) 3.4056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%
27 октября 2020 12:05
Поделиться:
еду дахаты

Ілюстрацыйнае фота stihi.ru

Зноў еду дахаты, да роднае хаты…
Зноў еду дадому, не еду — лячу!..
І хай там няма ўжо ні мамы, ні таты,
Я з роднаю хатай сустрэцца хачу…

Бягу на падворак, што крок — то іх голас…
Ніколі я тут не бываю адзін…
Схіліў галаву, як надломлены колас,
Напэўна, чакалі, прыехаў ваш сын…

Паклікалі, скрыпнулі родныя дзверы:
Здаецца, пад вечар у хаце ўсе…
Стаю на парозе — вачам я не веру —
Наш тата ваду ў нашу хату нясе…

Бацькоўскія душы паціху гавораць…
А мама малым нам аладкі пячэ…
Гукаю дзяцінства — яго не паўторыш,
І толькі сляза ціха-ціха цячэ…

Паеду дадому! Паеду дахаты!
Калі не даеду — тады дабягу!
На ўсім белым свеце я самы багаты,
Бо роднай зямлі пакланіццамагу!..
Сакавік 2018

Наш канал в Telegram