Наверх
Слоним
пасмурно
-4 °C
Зельва
пасмурно
-4 °C
Волковыск
пасмурно
-3 °C
Мосты
пасмурно
-2 °C
Дятлово
пасмурно
-2 °C
Барановичи
пасмурно
-6 °C
EUR 2.9427
USD 2.6752
RUB(100) 3.8174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Прывёў дзед у хату…

27 октября 2020 12:44
Поделиться:
дзед

Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На паэтычнай хвалі

Прывёў дзед у хату
Дзеўку маладую.
Думае: палечыць
Душаньку старую.

Сядзяць яны ў хаце
І вядуць размову
Вочы апусціўшы,
Цэдзячы па слову.

Кажа дзед малодцы:
— Я хоць лысаваты,
Але пазіраюць
На мяне дзяўчаты.

Не патраціў сілу.
Агарод магу ўскапаць,
А яшчэ з табою
Вечарочкам пагуляць.

Бліснула вачыма
Жвавая кабетка
І сказала дзеду
Проста ў вочы, метка:

— Адумайся, дзед,
Не пары гарачку!
Калі хочаш пагуляць,
Завядзі сабачку.

Скрывіўся дзядуля,
Нібы воўк у яме,
І сказаў ён гэтак
Ганаровай даме:

— Прыйшла ў маю хату
І не спагадаеш.
Па плячах кульбакай
Зараз атрымаеш!

Язык востры у малодкі,
Нібы з перцам шыла.
Быццам з кулямёта,
Мужыка прашыла:

— Не палохай, дзед,
Кульбакай сваёй.
Заяўлю, што пагражаеш
Мне, нявіннай, маладой.

У астрог пасадзяць,
Нары мулкія дадуць.
Вось куды пагрозы
Цябе сёння завядуць.

Схамянуўся кавалер,
Зразумеў, што стараваты.
Дзверы насцеж адчыніў
І прагнаў красуню з хаты.
2020 год

Наш канал в Telegram