
Начальнікі
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.

Раздаюць улёткі ў Слоніме
Наш пастаянны ўдзельнік рубрыкі «Пазнай сябе на фота» Ігар Іўчанка адгукнуўся на фотаздымак у №43.
— Чалавек, які раздае ўлёткі, гэта Васіль Ганчарык. Разам з ім я вучыўся ў СШ №1, ён на два гады старэйшы за мяне. Васіль нейкі час жыў за мяжой, — распавёў Ігар Іўчанка.
А сланімчанка Ніна Лазар пазнала адну з гераінь фотаздымка, надрукаванага ў №41 «Аддушыны».
— Вышэйшая дзяўчынка на гэтым фота мае прозвішча Зыгмантовіч. Гэта дачка маёй добрай знаёмай. Як яе завуць, не ўспомню, — расказала Ніна Уладзіміраўна.
Ніна Лазар атрымае запрашальны квіток на спектакль «Прымакі», які пакажуць у Слонімскім драмтэатры ў нядзелю, 1 лістапада, у 17.00.
Фота з архіва «ГС»