Наверх
Слоним
переменная облачность
1 °C
Зельва
переменная облачность
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 3.0794
USD 2.5817
RUB(100) 3.4056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Прафесар! Майткі да каленаў, агаліце азадак

30 октября 2020 16:19
Поделиться:
Алесь Краўцэвіч з жонкай Тацянай

Алесь Краўцэвіч з жонкай Тацянай

Алесь Краўцэвіч — выбітны беларускі гісторык, доктар навук, прафесар, у свой час быў першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аўтар каля двух дзясяткаў навуковых манаграфій, звязаных з археалогіяй і сярэдневяковай гісторыяй Беларусі. Мае за сваю навуковую дзейнасць шматлікія ўганараванні. Ён нарадзіўся ў вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна, і Мастоўшчына рана ці позна будзе ганарыцца ім.

Алесь Краўцэвіч, як кожны грамадзянін Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, мае права на сваю думку і яе публічнае выказванне.

25 кастрычніка падчас чарговай пратэстнай акцыі супроць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, у якой удзельнічаў, Краўцэвіч быў затрыманы. Адразу ў яго падтрымку выказаліся болей за паўсотні слынных дзеячаў беларускай навукі, культуры і простыя грамадзяне.

Аб тым, што адбывалася потым з выбітным чалавекам, распавядаў Алесь Краўцэвіч:

Забіралі двое амапаўцаў, адзін паспрабаваў удушыць пры затрыманні.

«Слабакі, я лепш умею душыць. Я займаўся джыу-джытсу», — каментуе навуковец.

«Зладзюга ты», — сказаў яшчэ адзін амапавец, пакуль цягнуў гарадзенца ў аўтазак.

«Я не зладзюга, я прафесар», — адказаў Краўцэвіч. Яго ў адказ ударылі ў сонечнае спляценне, але ён паспеў ухіліцца.

На допыце Краўцэвіч не стаў адказваць на пытанне, ці браў удзел у пікеце, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі. Яго дапытваў падпалкоўнік, які не надта разумеў па-беларуску.

Хтосьці з міліцыянтаў заўважыў, убачыўшы пратакол: «От, трэба было сказаць, што не быў». «Ён не хацеў хлусіць. Я таксама не люблю хлусіць», — адказаў яму калега. Гісторык не згадзіўся з пратаколам, таму яго адправілі ў ізалятар. Самым цяжкім была няпэўнасць, калі суд, чаго чакаць далей.

За час адседкі прафесар памяняў 4 камеры, паўсюль сядзеў з «палітычнымі». «Абедаў. Каша без масла, катлета цярпімая. Рыба паскудная. Еў толькі капусту. Скарыстаўся магчымасцю скінуць пару кілаграмаў».

У ізалятары гісторык размаўляў з міліцыянтамі. Кажа, што тыя ставіліся адэкватна, выконвалі просьбы. «Хлопцы, вы не бойцеся. Калі вы нікога не білі, мы судзіць вас не будзем», — звяртаўся ён да ахоўнікаў. Яму дазволілі перадаць перадачу. «Яны абшукваюць перадачу, у мыльніцу ўлазяць. Цыгарэты ў пачках не даюць, а паасобку. Па два разы правяраюць «пікалкай». Падымаеш тапкі, вымаеш матузкі, вымаеш вусцілкі. Распранаешся, здымаеш майткі да кален, два разы прысядаеш, каб з дупы што-небудзь вылецела. Адкрываеш рот, управа, улева зубы [паказваеш]. Я спачатку адчуваў прыніжэнне, а потым пачаў успрымаць як прыгоду», — успамінае працэдуры ў ізалятары прафесар.

Асудзілі яго ў апошнія хвіліны перад сканчэннем трох сутак. На судзе ён адказаў, што прызнае свой удзел у мерапрыемстве, але не прызнае сябе вінаватым. «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Па Канстытуцыі абавязаны выступаць супраць няправеднай улады. Выступаю з пратэстам супраць несправядлівых выбараў і супраць гвалту на нашых вуліцах», — так Краўцэвіч патлумачыў у судзе сваю пазіцыю. Суддзя запытаўся, што б ён хацеў атрымаць — штраф ці суткі. Прафесар абраў штраф.

Вырак суда – дзесяць базавых адзінак (270 рублёў).

Вось такія мастаўляне.

Наш канал в Telegram