Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
небольшая облачность
5 °C
EUR 2.5
USD 3.9265
RUB(100) 2.8944
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пра дзеда і залатую рыбку

31 октября 2020 10:00
Поделиться:
залатая рыбка

Ілюстрацыйнае фота yandex

На паэтычнай хвалі

Паслухайце, людзі!
Казкай зачарую.
Дзед злавіў у сетку
Рыбку залатую.

Глядзіць дзед на рыбку,
Пацірае рукі:
За хвіліну мільянерам
Стаў без лішняй мукі.

Рот адкрыла рыбка
І сказала ціха:
— Адпусці, дзядуля,
Не рабі мне ліха.

Напалохаўся наш дзед:
Ногі задрыжалі
І на нейкае імгненне
Як ватныя сталі.

Не чакаў, што рыбка
Распачне размову.
Ён не ведаў, што яна
Вывучыла мову.

Зноў сказала рыбка,
Падціснуўшы губкі:
— Не ўкушу цябе, дзядок:
Маленькія зубкі.

Адпусці, паслухай!
Яшчэ да змяркання
Выканаю, рыбачок,
Я тваё жаданне.

Адступіў ад дзеда страх,
Як чорт ад парога.
Свае бровы ён нахмурыў
І прамовіў строга:

— Маю бабу падлячы,
На дзве нагі кульгае,
Ноччу спаць не дае,
Вохкае, старая.

— Адпусці, не падвяду,
Памагу бабулі.
Ножкі будуць у яе,
Як ў маладой казулі.

Адпусціў дзед рыбку
(Ёй паверыць змог).
Сетку узяў на плечы
І дамоў як мог.

Сустракае баба,
Нібы мак, прыбраная,
Як была калісьці:
Мілая, жаданая.

— Ты куды сабралася?
Можа, на балет? —
Гучна запытаўся
У каханай дзед.

— Пабягу на танцы,
Абрыдла у хаце.
Сяджу тут з табою,
Як хворая ў палаце.

Стаіць дзед у парозе,
Патыліцу чухае:
Ведае, што баба
Яго не паслухае.

…Плавае у рэчцы
Рыбка залатая.
Хвосцікам бліскучым
Радасна махае.
2020 год

Наш канал в Telegram