Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.4999
USD 3.9357
RUB(100) 2.8552
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Ад любові да нянавісці

1 ноября 2020 12:50
Поделиться:
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

— Ці чула ты, суседачка, у наступную суботу ў нашай вёсцы будзе вяселле: Клаўдзя Сіняўка і Васіль Яснікоўскі жэняцца? — Анця Зубрыч набрала ў калодзежы вады і не спяшалася ў хату. У Веры Таман хмурай восеньскай раніцай таксама асаблівых клопатаў не мела, і яна была не супраць абмеркаваць вясковыя навіны. Узяла пад паху міску, у якой выносіла курам зерне, і спынілася на сваім ганку.

— Чаму ж не чула, пра гэта ўся вёска гамоніць.

Анця, не задаволеная тым, што не першая расказала навіну, падняла вядро і наважылася ісці.

— Пачакай жа, вяселле-то вяселле, але, напэўна, будзе не зусім вясёлае. Я больш ведаю, чым ты. Хочаш, раскажу?

— Пытаеш, — навастрыла Анця вушы.

— Я ад людзей чула, не скажу ад каго, але тая баба запэўніла, што весткі дакладныя: Клаўдзя Васіля не любіць, у яе на сэрцы зусім другі.

— Але?! І хто ж?

— Другі, не важна хто. Тая баба пазаўчора бачыла, як познім вечарам з хаты выходзіў нейкі мужчына і Клаўдзя праводзіла яго да варот. Кажа, высокі, мажны…

— Высокі, мажны… Такіх у ваколіцы і няма…

— Не абавязкова ў ваколіцы, за ваколіцай ёсць.

— Вось доўбня! А Васіль жа на яе наглядзецца не можа. Столькі падарункаў накупляў! Сама мне расказвала… Ды было б для каго! Малая, рабая, крываногая…

Вяселле мелася быць шыкоўнае. Малады і машыны прыгожыя наняў, пярсцёнкі дарагія купіў.

У суботу пасля полудня ён з дружынай паехаў да маладой, каб везці яе ў сельсавет распісвацца. Відны, прыгожа апрануты, на твары шчаслівая ўсмешка.

Толькі пераступіў парог, як спыніўся, нібы хто піхнуў яго ў грудзі. У калідоры стаяла нявесціна мама і плакала ледзь не ў голас, а на падлозе валялася белая сукенка і вэлюм.

— Васілька, сынок… Уцякла гэна бессаромніца… На мяне накрычала, што я прымушаю ісці за цябе замуж. Кінула і сукенку, і вэлюм і паперлася на скрут галавы. Нават вопраткі цяплейшай не ўзяла. На лёгкі касцюмчык накінула куртку, і ўсё. А хутка ж халады наступяць…

— Куды ўцякла?! — як не сваім голасам прамовіў хлопец.

— Дык не сказала ж… Ведаю толькі, што тайком ноччу да яе прызджаў нейкі недавярак. Твару не бачыла, бо цёмна было. Прагнала, прысароміла, а яе налупіла. Ды што толку…

Сказала, пераступаючы парог: «Не шукайце, бо ўсё роўна не знойдзеце. Так і Васілю перадай».

Хлопец выйшаў на ганак чарнейшы за ноч. На пытанне сяброў, што здарылася, толькі рукой махнуў.

У Громаўцах доўга гаварылі пра гэты выпадак. Але ж пагаварылі ды забыліся, бо ў людзей сваіх клопатаў хапае. Толькі маці помніла, пакуль не лягла ў дамавіну.

Ды Васіль. Знешне ён нічым не выдаваў сваіх пакут, але ў душы бушаваў пажар. Нібы на тарфяніках: агню асабліва не відаць, але пажар не змяншаецца. Мужчына моцна ўзненавідзеў тую, якую раней любіў без памяці.

Ім авалодала помста. Хацеў толькі аднаго: знайсці і зрабіць ёй так балюча, як яна зрабіла яму. Звольніўся з калгаса, дзе працаваў токарам, і пераехаў у абласны цэнтр. Там уладкаваўся на работу, бо дома жыць не мог: усё напамінала пра былое.

Пра жаніцьбу больш не думаў. Так дапякло жыццё, што хоць вешайся.

І ўсё ж пад старасць, пахаваўшы бацькоў, ён вярнуўся ў вёску. Час ад часу ездзіў у недалёкія гарады, прыглядаўся да кабет. Шукаў і шукаў… З адчаем, з нянавісцю…

«Так і звар`яцець можна», — думаў не раз, пасылаючы праклёны Клаўдзі. Вырашыў, што больш нікуды не паедзе, выкіне яе з галавы.

Ды не ўдавалася…

Аднойчы, едучы з Маладзечна ў прыгарадным цягніку, убачыў, як у вагон ускараскалася старая. Нямоглая, кульгавая, у беднай бруднай вопратцы. Твар бурачковага колеру ад п`янства.

Ён пазнаў яе адразу. І нянавісць раптам знікла, растварылася, як ранішні туман. Клаўдзя бруднай далонню падсунула пад аблезлую хустку сівыя космы і п`янымі вачамі ўтаропілася на яго:

— Ну, чаго ўставіўся? Мо спадабалася? — засмяялася бяззубым ротам.

Нічога не кажучы, ён устаў і пайшоў у тамбур. Наступны прыпынак быў яго.

«Лёс вельмі жорстка пакараў яе. Я так не змог бы…» — думаў, ідучы палявой дарогай да вёскі…

Наш канал в Telegram