Наверх
Слоним
переменная облачность
6 °C
Зельва
переменная облачность
6 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
5 °C
EUR 3.0284
USD 2.5514
RUB(100) 3.3658
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімца затрымалі пасярод дня

4 ноября 2020 16:30
Поделиться:
Павел Севасцьян

Павел Севасцьян

У нядзелю, 1 лістапада, у цэнтры Слоніма пасярод дня затрымалі грамадскага актывіста, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Паўла Севасцьяна.

— Я адпачываў каля фантанаў райвыканкама з Віктарам Марчыкам, калі пад`ехала міліцэйская машына, — кажа Павел. Адтуль выйшаў супрацоўнік міліцыі падпалкоўнік Вадзім Шчурскі, які патлумачыў, што ў сувязі з падзеямі 25 кастрычніка мяне абвінавачваюць у тым, што я арганізаваў і правёў несанкцыянаваны мітынг каля помніка Льву Сапегу. Запрасіў праехаць з ім у участак. Я не стаў спрачацца. Акрамя таго, ён паведаміў, што я апошні ў іх спісе — на іншых, каля дзясятка чалавек, ужо складзеныя пратаколы. Мне заставалася толькі прачытаць і падпісаць пратаколы.

Сам грамадскі актывіст не бачыць за сабой правіны.

— Спрабаваў пераканаць яго, што гэта была проста гутарка і ніякі не мітынг. Але дагрукацца да яго свядомасці не здолеў. Па яго словах, мы дамовіліся аб усім загадзя. Але ніхто з нас не трымаў сцягоў, не было ніякіх заклікаў. Да таго ж з іх боку таксама не было папярэджання, што за правядзенне мітынгу можам быць пакараныя. Падчас прагляду пратакола заўважыў некалькі памылак. Па-першае, адсутнічалі сведкі. Таксама не было подпісу таго, хто складаў пратакол. Працэс доўжыўся паўтары гадзіны. Калі будзе суд, пакуль не ведаю.

Думаю, закончыцца ўсё папярэджаннем.

— Вы сказалі, што складзена каля дзесяці пратаколаў. На каго?

— На Івана Бедку, Віталя Ешану, Уладзіміра Літвіна і іншых актывістаў.

Наш канал в Telegram