Наверх
Слоним
переменная облачность
1 °C
Зельва
переменная облачность
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 3.0794
USD 2.5817
RUB(100) 3.4056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Чарговая алея пасаджана

8 ноября 2020 15:19
Поделиться:
Мастаўляне саджаюць дрэвы

Мастаўляне саджаюць дрэвы. Фота "Зара над Нёманам"

У мастаўлян стала добрай традыцыяй увосень саджаць паркі і алеі. У гэты раз паўстала алея па вуліцы Зялёнай каля спартыўнай школы. Да пасадкі дрэў прычынілася кіраўніцтва раёна.

З гэтай нагоды варта ўспомніць лёс раней пасаджаных алей і паркаў.

Бадай, самы першы парк быў закладзены ў пачатку 90-х гадоў на пустыры між праспектам Юнацтва і вуліцай Гастэлы. Саджанцы бярозы, клёна, ліпы і іншых дрэў тут не прыжыліся.

Неўзабаве паўстаў касцёл, затым былі збудаваны гандлёвыя шапікі. Цяпер нічога не сведчыць, што калісьці тут быў закладзены парк.

Другі парк неўзабаве быў пасаджаны за домам №2 па праспекце Міру. Праз год яго не стала. Цяпер там можна пабачыць толькі некалькі дрэўцаў.

Па праспекце Міру ў свой час была закладзена алея маладажонаў. Па задуме маладажоны тут павінны былі пасля рэгістрацыі шлюбу пасадзіць дрэўца. Аднак ініцыятыва засталася ініцыятывай і алеі не атрымалася.

Некалькі гадоў таму назад каля Дома культуры была высаджана алея ў гонар першай гераіні Сацыялістычнай працы на Мастоўшчыне Домны Варац. Цяпер у гэтай алеі налічваецца каля дзясятка дрэўцаў, астатнія засохлі.

Засохла палова дрэўцаў і ў парку, які паўстаў за касцёлам па праспекце Юнацтва. Зараз парк стаў месцам для сабачага выгулу.

Атрымлівалася тое таму, што ніхто пасля пасадкі за саджанцамі не даглядаў. Пасадзілі і забылі.

Што станецца з сёлетнімі пасадкамі — пакажа час.

Наш канал в Telegram