Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
небольшая облачность
5 °C
EUR 2.5
USD 3.9265
RUB(100) 2.8944
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Сядзіць хітрун шчакасты…

8 ноября 2020 14:18
Поделиться:
мова

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

Сядзіць хітрун шчакасты,
Ў руках бізун трымае
І зграю лапавухіх
Натхняе, павучае:

—На мову беларускую
Ўсёй зграяй нападайце,
Як піражок з начынкай,
Па слову адгрызайце!

Тузаюць хвастатыя
Наша «калі ласка».
Увечары чакае іх
Смачная кілбаска.

А потым наваліліся
На слова «карагод».
Жыло, бяды не ведала,
Любіў яго народ.

Спалохалася, плача
Слова «немаўлятка»,
Як зусім маленькае,
Слабенькае дзіцятка.

А мілае «крынічанька»
Па грудзі закапалі
І да крывой сасонкі
Для здзеку прывязалі.

Бягуць слоўцы,
Ўцякаюць як мага:
Здалося, што з`явілася
Бабулечка Яга,

Якая не шкадуе,
Вакол усё знішчае,
Бо жалю чалавечага,
Чужая нам, не мае.

Параненыя, курчацца
«Маркота» і «сцяжынка»,
«Скарга» і «мяжа»,
«Гадзінка» і «хвілінка».
— — — — — — — —
Прачнуўся сярод ночы,
Сон мройны адганяю,
У словах беларускіх
Спакой душы шукаю.

Тут яны, са мною
«Сядзіба» і «каханне»,
«Даведка» і «даёнка»,
«Гасцінец» і «світанне».
2020 год

Наш канал в Telegram