Наверх
Слоним
переменная облачность
0 °C
Зельва
переменная облачность
0 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Мосты
облачно с прояснениями
0 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
0 °C
Барановичи
небольшая облачность
0 °C
EUR 3.0794
USD 2.5817
RUB(100) 3.4056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Злыдзень

8 ноября 2020 10:28
Поделиться:
Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Алена Мяшалка лічыла таксі самым вялікім дасягненнем цывілізацыі, бо яно магло выручыць у складаныя часіны жыцця. А такіх часінаў у яе было нямала. Вось і ў гэты снежаньскі вечар, калі мароз скаваў зямлю, а снег акуратненька прысыпаў яе, Алене трэба было дабірацца дадому ад сяброўкі. Тая жыла на адным канцы гарадка, сама Алена — на другім. Пасля выпітага ногі трымалі слаба, а галава варыла яшчэ слабей.

— Не дайду, — пажалілася гаспадыні, калі тая вывела яе да варот. — Мабыць, трэба выклікаць таксі.

— А грошы маеш, бо я свае ўсе на віно аддала?

Алена пакорпалася ў кішэні курткі непаслухмянымі пальцамі і вывалакла дробныя грошы:

— Палічы, бо я слаба бачу. Ці хопіць тут на таксі?

— Акурат, — запэўніла сяброўка. — Кладзі назад у кішэню, потым аддасі таксісту.

Машына прыехала хутка. Алена ўтапталася ў салон, як сланіха ў лаўку з посудам. Калі садзілася, гузікі з курткі на тоўстай фігуры пырснулі, нібы імі хто выстраліў.

— Завязіце ж яе на вуліцу Палявую, дом сем, бо як прыгрэецца ў салоне, то можа задрамаць і пра ўсё забыцца, — папрасіла гаспадыня, якая была крыху цверазейшая за госцю.

Папрасіла недарэмна: пакуль ехалі, Алена і сапраўды заснула, ажно захрапла.

— Старая, а гэдак набралася! — паўшчуваў малады шафёр. — Добра, што тая адрас сказала.

Ён спыніў машыну насупроць патрэбнай хаты і ледзь раскатурхаў бабу.

— Чаго табе трэба? — няўцямна лыпала яна п`янымі вачамі. — Нейкі незнаёмы мужчына некуды прывёз мяне на машыне…

— На чорта ты мне патрэбна, алкашына. Вылазь, гэта ж твая вуліца і твой дом. І грошы плаці! Задарма я вас, апойкаў, катаць не збіраюся!

Алена пагрэблася пальцамі ў кішэні курткі, але грошы не лавіліся.

— Сам вазьмі. Тут акурат столькі, колькі табе трэба…

Шафёр дастаў грошы.

— Столькі мала, з сённяшняга дня плата павялічана.

— А ў мяне больш няма…

— Вылазь!

Пасажырка, крэкчучы, выцерабілася з дзвярэй і села на снег. Таксіст палез у салон, але, убачыўшы, што баба сядзіць каменем, выйшаў, спрабаваў падняць.

— Тут хіба кранам трэба. Во зараза, гэдак напівацца!

Паклікаў на дапамогу нейкіх хлопцаў, што ішлі па вуліцы. Разам завялі Алену на ганак. Яна зноў плюхнулася, нібы гнілы памідор.

— Я тут да раніцы валэндацца не збіраюся! Замерзнеш, то туды табе і дарога. Толькі свет паскудзяць гэтыя алкашы.

Ён на ўсякі выпадак пастукаў у дзверы. Ніхто не адклікнуўся. Сеў і паехаў.

Алена прылегла і зноў заснула.

Хлопцы, што памагалі таксісту цягнуць яе да дома, вярталіся назад.

— Глядзі, Міша, гэна баба ўжо храпе! — заўважыў адзін.

— А што, на свежым паветры добра спіцца. Ці не праўду кажу, Васіль?

— Жартуеш. Яна ж замернуць можа. Гэта табе не на печы…

— Трэба ў дзверы пастукаць, каб дамашнія адчынілі, — ён забарабаніў кулаком у палатно.

— Асцярожна, тут шкляная шыба, каб не пабілася. Давай паднімем таўстуху, няхай сама стукае.

Холад, відаць, крыху выцягнуў з Алены вінныя пары, і яна ўжо магла трымацца на нагах. Хоць і целяпалася.

— Стукай, цётка, няхай табе адчыняць. Нехта ж, пэўна, ёсць дома?

— Ага. Мужык павінен быць. Злыдзень несусветны! П`яніца і абармот. Уставай, каб ты не ўстаў! — лямантавала, стукаючы. — Адчыняй дзверы, бо я ўжо ўкалела ўся, каб ты сам укалеў!

Хлопцы моўчкі стаялі. За дзвярамі ніхто не варушыўся і не запальваў святла.

— Гэта ж, хлопчыкі, ён во заўсёды гэдак: як прыеду позна, то не пушчае ў хату, каб ён дух спусціў, вырадак. Колькі разоў на ганку начавала. Дык тое ж было цяплом, а цяпер зіма… Ніякай спагады…

— Ідзіце, можа, да суседзяў пераначуйце, — сказаў Міша. — Пусціць жа нехта…

— Сама не зайду…

— Давай возьмем пад рукі і завядзём у тую цагляную хату, — прапанаваў Васіль. — Там яшчэ святло гарыць.

Патралявалі Алену да суседзяў. Пачуўшы іх, па надворку забегаў вялікі кудлаты сабака і брахаў, ажно захліпаўся.

Праз нейкі час, накінуўшы на плечы цёплую апранатку, выйшаў гаспадар. Запаліў на вуліцы святло.

— Хто тут і чаго трэба? — спытаў строга, гледзячы на незнаёмых хлопцаў і раскалтуненую Алену, якая недзе згубіла хустку.

— Во, суседку вашу прывялі. П`яная ўдрабадан. Валялася на ганку, спала ўжо. Потым стала лупіць у дзверы, каб муж адчыніў, а ён нават не аказаўся, — патлумачыў Міша.

— Ну як ён можа аказацца, калі пазаўчора пахавалі? Выклікайце хуткую дапамогу, і няхай вязуць яе куды хочуць, а нам гэта заваліла, што зусім адпіла мазгі, не патрэбна…

Наш канал в Telegram