Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
0 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Смяротны наезд у Лідскім раёне

1 декабря 2020 12:26
Поделиться:
На месцы ДТЗ, Лідскі раён

На месцы ДТЗ

Каля 9 гадзін раніцы 30 лістапада каля вёскі Даржы Лідскага раёна пад коламі “Мерседэса” загінула 18-гадовая дзяўчына, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Перад тым дзяўчына ехала ў якасці пасажыра на “Дэу” з 20-гадовым кіроўцам, які выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “Аўдзі”.

Пасля ДТЗ

Пасля ДТЗ

Пасля ДТЗ кіроўца і пасажыр выйшлі з машыны і чакалі на вуліцы прыезду супрацоўнікаў ДАІ, дзе дзяўчыну збіў “Мерседэс”, якім кіраў 48-гадовы мужчына. Ён патлмачыў, што бачыў аўтамабілі з уключанай аварыйкай і думаў іх аб’ехаць, не выязджаючы на паласу сустрэчнага руху. Завершыць такі манеўр кіроўца “Мерседэса” не паспеў — пад калёсамі яго машыны апынулася 18-гадовая пасажыр “Дэу”.
Дзяўчына атрымала калецтвы, ад якіх памерла на месцы да прыезду “хуткай дапамогі”, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Па факту ДТЗ прызначана праверка.

Наш канал в Telegram