Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пахвалілася зберажэннямі — і засталася без 10 000 даляраў

3 декабря 2020 12:02
Поделиться:
Даляры

Ілюстрацыйнае фота

Адбылося гэта з 39-гадовай жыхаркай Ваўкавыска 2 снежня падчас сумеснага распіцця спіртных напояў са знаёмымі ў яе дома, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Жанчына некалькі разоў паказвала даляры 33-гадоваму неаднойчы падсуднаму мужчыну і 40-гадовай жыхарцы Ваўкавыска, якая раней таксама мела праблемы з законам. Пры адным з такіх паказаў мужчына выхапіў у гаспадыні жытла грошы, пасля чаго сышоў адтуль са сваёй знаёмай.

Пацярпелая звярнулася па дапамогу ў Ваўкавыскі РАУС. У той жа дзень міліцыянеры знайшлі няўдзячных гасцей у Свіслацкім раёне, аднак пры іх былі выеўлены не ўсе ўкрадзеныя грошы. Па словах затрыманых, частку даляраў яны патрацілі на свае патрэбы, а таксама аддалі пазыкі.

Затрыманыя ўзяты пад варту. Ім інкрымінуюць адкрытае завалоданне чужой маёмасцю ў буйным памеры, адзначае рэсурс абласной міліцыі.

Наш канал в Telegram