Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцаў судзяць «пачкамі»: прагучалі чарговыя прысуды Уладзіміру Літвіну і Вользе Кучынскай

3 декабря 2020 21:17
Поделиться:
Суд Слонімскага раёна

Суд Слонімскага раёна

У чацвер, 3 снежня, у судзе Слонімскага раёна праходзілі суды над слонімцамі, якіх абвінавацілі ў парушэнні ч.3 арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое прайшло ў Слоніме 25 кастрычніка каля помніка Льву Сапегу.
Уладзімір Літвін (справа) у судзе 3 снежня

Уладзімір Літвін (справа) у судзе 3 снежня

Суддзя Аляксандр Ярмолік у гэты дзень разгледзеў справы ў адносінах да мясцовых жыхароў Уладзіміра Літвіна і Вольгі Кучынскай.
Суд прызнаў абодвух слонімцаў вінаватымі і прысудзіў усім штрафы. Уладзімір Літвін атрымаў штраф у памеры 40 базавых адзінак (1080 руб.), а Вольга Кучынская атрымала штраф 30 базавых (810 руб.).

Дае паказанні

Неабходна адзначыць, што тых слонімцаў, якія 25 кастрычніка знаходзіліся каля помніка Льву Сапегу, выклікаюць у міліцыю і на іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). І не важна, ты проста там стаяў у гэты час, ці міма праходзіў.
Слонімскі суд усіх пагалоўна прызнае вінаватымі і выносіць розныя выракі: каму штраф, каму суткі, а некаторым папярэджанне. Канвеер працуе, судзяць слонімцаў “пачкамі”. Праз суд прайшло ўжо некалькі дзясяткаў жыхароў Слоніма і раёна.

Фота з архіва «ГС» і Віктара МАРЧЫКА

Наш канал в Telegram