
Мінірынак у Мастах
Пасля месячнага перапынку аднавілася праца па пабудове міні-рынку на частцы былой платнай аўтастаянкі па вуліцы Будаўнікоў у Мастах.
Прастой быў звязаны з затрымкай пастаўкі металапрофілю на дах.
Дах накрыты, аднак маюцца невялікія лапікі, на якія не хапіла матэрыялу.
Будаўнікі сцвярджаюць, што крыты міні-рынак запрацуе ў гэтым годзе.
Як пісала ў свой час “ГС”, рынак разлічаны на 20 месцаў.
Побач могуць паркавацца машыны, з якіх уласнікі будуць весці гандаль.
Адно месца для прадаўца будзе каштаваць ад 50 капеек да паўтара рубля, у залежнасці ад аб’ёму тавару.