Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0232
USD 2.481
RUB(100) 3.4629
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Выйшлі “Шляхі-дарогі” Леанарды Юргілевіч

16 декабря 2020 19:34
Поделиться:
Шляхі-дарогі Леанарды Юргілевіч

"Шляхі-дарогі" Леанарды Юргілевіч

Нядаўна ў Гродне ў выдавецтве “ЮрСаПрынт” пабачыла свет новая кніга пісьменніцы з Дзятлава Леанарды Юргілевіч “Шляхі-дарогі. Выбранае”.

У кнігу ўвайшлі 63 апавяданні. Як зазначыла пісьменніца ў размове з аўтарам гэтых радкоў, сваё выбранае яна падрыхтавала выключна сама.

У кнізе сабраны апавяданні розных гадоў. Іх героі — насельнікі сучасных беларускіх вёсак, аграгарадкоў і мястэчак — жывуць сваё нялёгкае жыццё, як кожнаму наканавана лёсам. П’янства, сквапнасць, эгаізм тут суседнічаюць з дабрынёй, мудрасцю, каханнем і верай у лепшае.
Леанарду Юргілевіч чытачы “Газеты Слонімскай” ведаюць як аўтара штотыднёвых жыццёвых апавяданняў-гісторый. Чыталі іх на Слонімшчыне і на Зэльвеншчыне, на Дзятлаўшчыне і на Мастоўшчыне ды паўсюль, дзе распаўсюджвалася газета. Лепшыя з надрукаваных у свой час у “ГС” гісторый склалі змест “Шляхоў-дарог” — “Цягушчая”, “Чаму ты, мама, не паміраеш?”, “Чорны кашалёк”, “Чужое шчасце” і яшчэ многія іншыя.

Леанарда Станіславаўна прызналася, што сумуе па “Газеце Слонімскай”, якая вымушана прыпыніла свой выхад. Там у пісьменніцы былі свае чытачы, якія штотыдзень чакалі яе новыя гісторыі.

Будзем спадзявацца, што з часам газета адновіць выхад, а пісьменніца яшчэ парадуе сваіх чытачоў новымі творамі на яе старонках.
Цяпер жа набыць новую кнігу Леанарды Юргілевіч “Шляхі-дарогі” можна непасрэдна ў самой пісьменніцы. Яе наклад 100 асобнікаў і, па прызнанні аўтара, большая палова яго ўжо прададзена.

Для даведкі
Леанарда Юргілевіч нарадзілася 04.09.1948г. у вёсцы Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Свіслацкую школу-інтэрнат. Вучылася завочна на факультэце журналістыкі БДУ. Працавала ў дзятлаўскай раёнцы “Перамога”. Шматразовы лаўрэат прэміі часопіса “Вожык”. Дыпламант амерыканскай кампаніі Philip Morris. Аўтар кніг “Грэшная душа” (2000), “Восеньскае танга” (2003), “Доўгі калідор” (2017), “На лясной дарозе” (2019), “Калі адлятуць журавы” (2020). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Дзятлаве.

Наш канал в Telegram