
Кіраўніка спраў – начальніка ўпраўлення справамі Слонімскага райвыканкама Алену Мачаліну Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За працоўныя заслугі». Адпаведны ўказ быў падпісаны 22 снежня.

Алена Мачаліна
У спісе ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — каля трох дзясяткаў чалавек, пераважная большасць сярод якіх — гэта супрацоўнікі рай- і гарвыканкамаў, старшыні Саветаў дэпутатаў.