
Лісце ў Мастах
Амаль месяц таму назад апала з дрэў апошняе лісце. Мастоўская ЖКГ загадала мясцовым дворнікам прыбраць яго. Тыя працавалі зранку да вечара, нават калі іх працоўны дзень канчаўся.

У Мастах лісце зграблі ды не вывезлі
Апалае лісце звычайнымі бярозавымі венікамі было змецена ў кучы. Яны бачны паўсюдна па дварах дамоў праспектаў Юнацтва, Міру, вуліцы Будаўнікоў і іншых. Як трэба, у свой час, іх не вывезлі. Паколькі гэтыя гурбы лісця намачыў дождж і выпалы снег, то іх не размятае вецер.
Зараз часовая пераднавагодняя адліга, лісце пачынае гніць, а яго кучы ствараюць непрыглядны выгляд двароў.