Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
дождь
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 3.0592
USD 2.518
RUB(100) 3.4103
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На Новы год будзе цёпла і вільготна

31 декабря 2020 11:08
Поделиться:
Слонім, 30.12.2020

Слонім, 30.12.2020

Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў навагоднюю ноч і першы дзень 2021 года, БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У першы дзень 2021 года ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць знаходзіцца пад уплывам сістэмы актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. У краіне чакаецца няўстойлівае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе дажджу і мокрага снегу», — канстатуе Белгідрамет.

Ноччу і раніцай 1 студзеня па Беларусі месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1 па паўночным захадзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску ў навагоднюю ноч часам будуць выпадаць ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 2 градусаў. У першы дзень новага года ў сталіцы таксама пройдуць дождж і мокры снег, будзе 1-3 градусы цяпла, адзначаюць сіноптыкі.

З цёплым Новым годам нас!

Наш канал в Telegram