
Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбыліся тры пажары, у выніку якіх загінулі два чалавекі, паведамляе абласное упраўленне МНС.
Так апалове сёмай гадзіны 1 студзеня паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Навінкі Воранаўскага раёна. Там у агні загінуў знаёмы гаспадара дома 1960 года нараджэне. Агнём былі пашкоджаны сцены, дах, перакрыцці і маёмасць у доме.
Апалове першай ночы 2 студзеня паведамілі пра пажар жылога дома ў Астраўцы на вуліцы Гашкевіча. Там выгараў дах на плошчы 18 кв. метраў.
Яшчэ адзін пажар з гібеллю гаспадара дома 1972 года нараджэння здарыўся ў вёсцы Плужыны Карэліцкага раёна. Згарэлі таксама маёмасць у доме, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.